Барсук: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 58: Радок 58:


[[Катэгорыя:Куніцавыя]]
[[Катэгорыя:Куніцавыя]]
[[Катэгорыя:Сысуны Еўразіі]]

Версія ад 20:19, 28 снежня 2014

Барсук
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Meles meles

Падвіды
гл. у тэксце
Арэал (бірузовы колер)

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621922
NCBI  9662
EOL  328046
FW  157470

Барсу́к (Meles meles) — млекакормячае атрада драпежных звяроў (Carnivora), сямейства куніцавых (Mustelidae).

Апісанне

Даўжыня цела 65—85 см, хваста 12—18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восенню барсукі вельмі жырэюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5—2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.

Пашырэнне і падвіды

Жыве ў Еўразіі (Усходняя Еўропа, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія, частка Сібіры, Далёкі Усход).

У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.

Месцы пражывання: лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.

Падвіды:

Асаблівасці біялогіі

Вядзе напаўпадземны спосаб жыцця. Дзень праводзіць у нары, выходзіць у прыцемках і ноччу. Жыве сем'ямі. Актыўны з красавіка па кастрычнік-лістапад. На зіму ўпадае ў спячку. Корміцца карэннем і цыбулінамі раслін, ягадамі, жалудамі, пладамі яблынь і груш, дажджавымі чарвямі, лічынкамі і дарослымі насякомымі, амфібіямі, мышападобнымі грызунамі, яйкамі і птушанятамі.

Полавая спеласць у самак у 2, у самцоў — у 3 гады. Гон у сакавіку-красавіку і ў ліпені. Цяжарнасць з латэнтнай стадыяй, цягнецца 9-12 месяцаў. У сакавіку-красавіку нараджаецца 2-4 дзіцяняці. Працягласць жыцця 12-15 гадоў.

Ахова

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Украіны.

Спасылкі