Гродзенскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''ГРОДЗЕНСКАЕ ЎЗВЫШША''' — заходняя частка Паўднёва-Заходняга адгалінавання [[Беларуская гр...
 
др робат Дадаем: uk:Гродненська височина
Радок 15: Радок 15:


[[be-x-old:Гарадзенскае ўзвышша]]
[[be-x-old:Гарадзенскае ўзвышша]]
[[uk:Гродненська височина]]

Версія ад 16:19, 4 лістапада 2008

ГРОДЗЕНСКАЕ ЎЗВЫШША — заходняя частка Паўднёва-Заходняга адгалінавання Беларускай грады.

Займае частку Гродзенскай вобласці Беларусі з г. Гродна. Мяжуе на поўначы і ўсходзе з Нёманскай нізінай, на поўдні — з Ваўкавыскім узвышшам. На захадзе адгор'і Гродзенскага ўзвышша заходзяць на тэрыторыю Польшчы, дзе вядомы пад назвай Саколкаўскае ўзвышша. Плошча 1,4 тыс. км². Максімальная вышыня 247 м над узроўнем мора.

У фарміраванні ўзвышша ўдзельнічалі ледавікі не менш як чатырох зледзяненняў. Вылучаюцца асобныя канцова-марэнныя грады — Капцёўская, Магілянская, Кулеўская, Дуброўская і іншыя. Сустракаюцца марэнныя раўніны (Індурская і Раціцкая, вышыня 180—210 м) і плато. На ўсходзе ўзвышша праходзіць вузкая даліна прарыву Нёмана. Па берагах даліны глыбокія яры, адзін з якіх — Калодзежны Роў — геалагічны помнік прыроды дзяржаўнага значэння.

Пад раллёй каля 40%, пад лесам 9% тэрыторыі. Лясы хваёвыя са значнай прымешкай дубу, клёну, ясеню, ліпы. У даліне Нёмана на схілах буйных яраў растуць барбарыс, глог, шыпшыньнік, у поймах рэчак — вярба, бяроза, вольха.

Маляўнічыя ўзгоркі Гарадзенскага ўзвышша — папулярныя месцы паходаў выходнага дня.

Зноскі

Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. - Мн.: БелЭн, 1992. - С. 56-57.