Уладзімір (горад, Украіна): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др (GR) File renamed: File:Vo vol h.pngFile:Flag of Volodymyr-Volynsky.png File renaming criterion #2: To change from a meaningless or ambiguous name to a name that describes what the image displays.
Радок 5: Радок 5:
|падначаленне = горад абласнога падпарадкавання, раённы цэнтр
|падначаленне = горад абласнога падпарадкавання, раённы цэнтр
|краіна = Украіна
|краіна = Украіна
|герб = Vo vol s.png
|герб = Coat of Arms of Volodymyr-Volynsky.png
|сцяг = Flag of Volodymyr-Volynsky.png
|сцяг = Flag of Volodymyr-Volynsky.png
|шырыня герба =
|шырыня герба =

Версія ад 02:56, 1 лютага 2016

Горад
Уладзімір-Валынскі
укр.: Володимир-Волинський
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Статус
горад абласнога падпарадкавання, раённы цэнтр
Рэгіён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
16,05 км²
Вышыня цэнтра
174 м
Водныя аб’екты
Луга[d]
Насельніцтва
38 688 чалавек (01.09.2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
3342
Паштовыя індэксы
44700 — 44709
Афіцыйны сайт
Уладзімір-Валынскі на карце Украіны ±
Уладзімір (горад, Украіна) (Украіна)
Уладзімір (горад, Украіна)
Уладзімір (горад, Украіна) (Валынская вобласць)
Уладзімір (горад, Украіна)

Уладзімір-Валынскі — горад у Валынскай вобласці Украіны, цэнтр Уладзімір-Валынскага раёна. Насельніцтва — 38,7 тыс. жыхароў (2012). Да 1944 меў назву Уладзімір-Валынск. Знаходзіцца ў 72 км ад Луцка. Чыгуначная станцыя на лініі КовельЧырвонаград.

Геаграфія

Горад размешчаны на правым беразе ракі Лугі, у паўднёва-заходняй частцы Валынскай вобласці, на стыку пагорыстага Валынскага ўзвышша з Палескай нізінай, у прыроднай зоне змяшаных лясоў.

Клімат Уладзіміра-Валынскага ўмерана-кантынентальны, характарызуецца адносна мяккай зімой з частымі адлігамі, умерана цёплым вільготным летам, зацяжнымі вясной і восенню. Сярэдняя тэмпература студзеня -4,9 С, ліпеня +18 С. Ападкаў каля 600 мм у год.

Гісторыя

Першае летапіснае згадванне пра горад Уладзімір адносіцца да 988 — калі кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч, на землях валынян і бужан, на правым беразе ракі Лугі заваяваў горад пад назвай Ладамір, перайменаваў у сваё імя і перадаў горад аднаму са сваіх сыноў — Усеваладу. З 992 ва Уладзіміры знаходзілася біскупская кафедра.

Пачынаючы з XII стагоддзя, у перыяд феадальнай раздробненасці Русі, горад становіцца цэнтрам удзельнага Валынскага княства, у якім зацвердзілася асобная княжая дынастыя, заснаваная ўнукам Уладзіміра Манамаха — князем Ізяславам Мсціславічам, якія кіравалі на Валыні ў 11461154.

У першай палове XIII стагоддзі Уладзімір становіцца адным з цэнтраў аб'яднанага Галіцка-Валынскага княства1253 — каралеўства). Гэты перыяд ставіцца да часу кіравання князя Данііла Раманавіча Галіцкага (12011264) і яго брата Васілька Раманавіча Валынскага (12051271). Сярэдзіна XIII стагоддзя — час найвялікага росквіту старажытнага Уладзіміра, ён славіўся як значны цэнтр гандлю, рамёстваў, мастацтва, тут сфарміравалася самабытная архітэктурная школа, таксама тут пісаўся Галіцка-Валынскі летапіс — найбольш каштоўная гістарычная крыніца другой паловы XIII — пачатку XIV стагоддзя.

У 1241 Уладзімір быў захоплены і разрабаваны ордамі хана Батыя. Летапіс сведчыць, што пасля адыходу арды ў горадзе не засталося жыхароў, а цэрквы былі запоўнены трупамі.

Пасля распаду Галіцка-Валынскай дзяржавы ў сярэдзіне XIV стагоддзя, Уладзімір уваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага, а пасля Люблінскай уніі 1569 — у склад Польскага каралеўства. У 1324 горад атрымаў Магдэбургскае права.

У XVIII павеку горад занепадае і становіцца маленькім правінцыйным мястэчкам.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 горад увайшоў у склад Расійскай імперыі, як адзін з павятовых цэнтраў Валынскай губерні.

З пачаткам Першай сусветнай вайны Уладзімір-Валынскі стаў арэнай баявых дзеянняў. У 1915 Уладзімір-Валынскі быў акупаваны аўстра-венгерскімі войскамі, акупацыйныя ўлады знаходзіліся ў горадзе да заканчэння вайны ў 1918.

Па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы 1921 Уладзімір-Валынскі ўвайшоў у склад Польшчы і стаў адным з павятовых цэнтраў Валынскага ваяводства. 19 верасня 1939 Уладзімір-Валынскі быў заняты часткамі Чырвонай Арміі, і ўключаны ў склад СССР.

Пасля нападу Германіі на СССР Уладзімір-Валынскі быў акупаваны нямецкімі войскамі ўжо 23 чэрвеня 1941, вызвалены 20 ліпеня 1944.

Славутасці

  • Будынак ваеннага камісарыята (былы Афіцэрскі сход, 1900)
  • Будынак гістарычнага музея (1912)
  • Земляныя валы старажытнарускага гарадзішча (X—XIII стст.)
  • Камяніца генерала Чарнаглазава (узор драўлянай архітэктуры, 1879)
  • Касцёл езуітаў (1776, цяпер царква Раства Хрыстова)
  • Касцёл Св. Яўхіма і Ганны (1772)
  • Кірха (1929, цяпер царква Св. Іасафата)
  • Кляштар дамініканцаў (1789)
  • Ладамірскія могілкі (магілы вядомых месцічаў, магілы ваяроў расійскага і савецкага войска)
  • Царква Св. Георгія (ваенны храм, 1908)
  • Царква Св. Міколы (1780)
  • Царква-ратонда Св. Васіля (XIII—XIV стст.)
  • Успенская царква (Мсціславаў храм, 1156—1160) — найстаражытнейшы храм Валыні, пахавальня галіцка-валынскіх князёў

Галерея

Спасылкі