Ёсеф Мыслівечак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Іозеф Мыслівечак у Ёзеф Мыслівечак
(Няма розніцы)

Версія ад 18:50, 15 сакавіка 2016

Ёзеф Мыслівечак
Josef Mysliveček
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 сакавіка 1737(1737-03-09)
Месца нараджэння Прага, Багемія
Дата смерці 4 лютага 1781(1781-02-04) (43 гады)
Месца смерці Рым, Італія
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Giovanni Battista Pescetti[d]
Прафесіі кампазітар, дырыжор
Жанры опера, духоўная музыка, сімфанічная музыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ё́зеф Мы́слівечак (чэшск.: Josef Mysliveček; 9 жніўня 1737, Прага — 4 лютага 1781, Рым) — чэшскі кампазітар.

Музыцы вучыўся ў 17441752 гадах у духоўных навучальных установах, кампазіцыю вывучаў у Празе (з 1760) і гарадах Італіі1763). Найбольш плённа працаваў у оперным жанры. Яго оперная музыка спалучае рысы традыцыйнай італьянскай оперы-серыя і чэшскай музыкі, адметная прыгажосцю і багаццем мелодый, майстэрствам вакальнага пісьма, рытмавай разнастайнасцю і маляўнічасцю гармоніі. У сімфоніях і камерных творах адчуваецца блізкасць да ранняй творчасці В. А. Моцарта, з якім Мыслівечак быў асабіста знаёмы.

Творы

Сярод твораў: каля 30 опер, у т.л. «Белерафонт» (паст. 1767), «Дэмафонт» (паст. 1769), «Мантэцума» і «Тамерлан Вялікі» (паст. 1771), «Міласэрнасць Ціта» (паст. 1773), «Эцый» (паст. 1775), «Арміда» (паст. 1779); араторыі на біблейскія сюжэты; канцэртная сімфонія; канцэрты для розных інструментаў з аркестрам; камерна-інструментальныя ансамблі і інш.

Літаратура

Спасылкі