Францішак Грышкевіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др →Творчасць: clean up з дапамогай AWB |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
== Творчасць == |
== Творчасць == |
||
Друкаваўся з 1924 года. Лепшыя вершы пазначаны тонкім лірызмам, філасафічнасцю, у некаторых матывы песімізму (зборнік «Веснавыя мелодыі», 1927). Пісаў апавяданні («Куцця ў чужыне», «У калядны вечар»), выступаў як крытык, прапагандыст беларускай літаратуры ў [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]] («Беларускае літаратурнае творства ў расейскім перакладзе», 1927; «Кароткі агляд дзеі ўкраінскае літаратуры», «Літаратурныя запіскі», 1928; рэцэнзіі на кнігі паэзіі і прозы [[Вінцук Адважны|В. Адважнага]], [[Н. Арсеннева]]й, [[М. Багдановіч]]а, [[М. Зарэцкі|М. Зарэцкага]], [[Х. Ільяшэвіч]]а, [[Я. Колас]]а, [[Рыгор Мурашка|Р. Мурашкі]], [[Кузьма Чорны|К. Чорнага]] і інш.). Аўтар публіцыстычных артыкулаў «Каталіцкая місія на Беларусі» (1925), «Наш вечны сон» (1926), «Аб паходжанні нашае мовы» (1928), «У лабірынце маладое беларускае думкі» (1931). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы [[І. В. Гётэ]], [[О. Жупанчыч]]а, [[І. Франко]] і інш. |

{{зноскі}} |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 19:04, 10 мая 2017
Францішак ГРЫШКЕВІЧ (1904/1906, г. Сухаволя, Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча — 1946, Мінск, НКДБ) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, педагог.
Біяграфія
Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1926). Нелегальна перайшоў польска-чэшскую мяжу, паступіў на літаратурны факультэт Карлава ўніверсітэта (Прага), які скончыў у 1931 годзе са ступенню доктара філасофіі. Дэбютаваў у друку ў 1924 годзе. Публікаваўся ў газетах «Беларуская крыніца», «Сялянская ніва», часопісах «Студэнцкая думка», «Родныя гоні», «Іскры Скарыны», «Крыгалом», «Беларускі летапіс», «Przagląd Wileński». Перакладаў з чэшскай, нямецкай, сербахарвацкай, украінскай, славенскай моў. У Празе актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Slovanský přehled», рэцэнзаваў у ім мінскія выданні. Вярнуўся ў Вільню. Служыў у польскім войску. Потым быў без працы. Пасля ўступлення савецкіх войск у Вільню супрацоўнічаў з новай уладай; пісаў для газет «Prawda Wileńska» ; у 1940 годзе загадваў беларускімі школамі Віленскай школьнай акругі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі (1941—1944). Удзельнічаў у 2-м Усебеларускім кангрэсе (чэрвень 1944), за што, пасля ўступлення ў Вільню Чырвонай Арміі, быў арыштаваны ў ліпні 1944 года. Прывезены ў Мінск, дзе, паводле ўскосных сведчанняў, скончыў жыццё самагубствам.
Творчасць
Друкаваўся з 1924 года. Лепшыя вершы пазначаны тонкім лірызмам, філасафічнасцю, у некаторых матывы песімізму (зборнік «Веснавыя мелодыі», 1927). Пісаў апавяданні («Куцця ў чужыне», «У калядны вечар»), выступаў як крытык, прапагандыст беларускай літаратуры ў Чэхаславакіі («Беларускае літаратурнае творства ў расейскім перакладзе», 1927; «Кароткі агляд дзеі ўкраінскае літаратуры», «Літаратурныя запіскі», 1928; рэцэнзіі на кнігі паэзіі і прозы В. Адважнага, Н. Арсенневай, М. Багдановіча, М. Зарэцкага, Х. Ільяшэвіча, Я. Коласа, Р. Мурашкі, К. Чорнага і інш.). Аўтар публіцыстычных артыкулаў «Каталіцкая місія на Беларусі» (1925), «Наш вечны сон» (1926), «Аб паходжанні нашае мовы» (1928), «У лабірынце маладое беларускае думкі» (1931). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы І. В. Гётэ, О. Жупанчыча, І. Франко і інш.
Зноскі
Літаратура
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Саламевіч І. Грышкевіч // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Сухаволі
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Постаці беларускай педагогікі
- Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Паэты Беларусі
- Удзельнікі Другога ўсебеларускага кангрэса
- Публіцысты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта