Вінцук Адважны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінцук Адважны
Імя пры нараджэнні Язэп Германовіч
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, паэт, перакладчык, adult educator, місіянер, каталіцкі святар
Дата нараджэння 20 лютага (4 сакавіка) 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1976(1976-12-26) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька Станіслаў Германовіч
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вінцук Адважны, сапр. Язэп Станіслававіч Германовіч (20 лютага (4 сакавіка) 1890, м. Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні — 26 снежня 1978, Лондан; Псеўданімы: Unuk Wіncuk. Ветрагон Лявон, Адважны Вінцук, Хлопчык з-пад Горадні; Крыптанімы: В. Адв.; A. W.; А. В.; W. A.) — беларускі пісьменнік, каталіцкі святар усходняга абраду, паэт, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 18981902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У 1913 скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 29 чэрвеня 1913 пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпастырскую дзейнасць як вікарый у мясцовасці Далістова Беластоцкага павета. Пазней працаваў у розных парафіях Беластоцкага дэканата (Беласток, Крынкі, Мсцібава, Вялікая Лапеніца). У 1920 г. перабраўся ў Слонімскі павет.

У 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы; арганізаваў адну з беларускіх школ, у касцёле гаварыў казанні на беларускай мове. У 1921—1924 гадах служыў пробашчам у мястэчку Лужкі Дзісенскага павета, у катэхізацыі дзяцей і пропаведзях карыстаўся беларускай мовай, запомніўся мясцовым жыхарам дабрачыннасцю, дапамагаючы бедным. Яго беларускасць выклікала незадавальненне ў мясцовай польскай грамадскасці, кс. Германовіч стаў аб’ектам нападак у польскай нацыяналістычнай газеце «Dziennik Wileński» [крыніца?]. У 1924 годзе кс. Язэп Германовіч пераехаў у Друю, дзе ўступіў у ордэн марыянаў. Пачаткова выконваў абавязкі пробашча Друйскай парафіі, пазней быў магістрам навіцыяту ў Друйскім кляштары марыянаў і, акрамя таго, настаўнікам рэлігіі і лацінскай мовы ў Друйскай гімназіі. Шырока выступаў у беларускім перыядычным друку, пісаў пад псеўданімам Вінцук Адважны. Празаічныя і паэтычныя творы Адважнага рэгулярна з’яўляліся на старонках перыядычнага друку («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»). Пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі.

З 1932 на місіянерскай працы ў Харбіне (Маньчжурыя), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі.

У 1936 вярнуўся ў Вільню, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў. У 1938 г. установа была закрытая, а Германовіч дэпартаваны разам са студэнтамі ў Цэнтральную Польшчу, адкуль у хуткім часе зноў выехаў у Харбін. У 1948 арыштаваны кітайскай паліцыяй па загадзе камуністычных ўладаў і перададзены савецкім органам бяспекі. Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лагерах. Знаходзіўся ў зняволенні ў Сібіры.

Надмагільны помнік на магілах архім. Льва Гарошкі і а. Язэпа Германовіча на могілках св. Панкрата ў Лондане (2008)

Па вызваленні ў 1955 г. выехаў у Польшчу, пад канец 1959 — у Рым, а неўзабаве прыбыў у лонданскі Дом Марыянаў. Ад 1962 г. быў цягам некалькі гадоў дырэктарам школы-інтэрнату Св. Кірылы Тураўскага. У 1964 г. аднавіў выданне рэлігійна-грамадскага часопіса «Божым шляхам» (Лондан), рэдактарам якога заставаўся амаль да смерці. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Пра сваё знаходжанне ў лагерах напісаў успаміны «Кітай — Сібір — Масква», якія выклікалі вялікую цікавасць, былі апублікаваныя на беларускай, італьянскай, польскай, літоўскай мовах. Архіў дзеяча захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны.

Памёр 26 снежня 1978 года ў Лондане.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вінцук Адважны — Байкі (1973, Лондан)
Гануліны клопаты. Вільня, 1935.
  • «Як Казюк сабраўся да споведзі», Вільня, 1928.
  • «Казюковае жанімства», Вільня, 1929.
  • «Як Гануля зьбіралася ў Аргентыну», Вільня, 1930.
  • «Адам і Анелька», Вільня, 1931.
  • «Канёк-Гарбунок» (паводле Яршова), Вільня, 1932.
  • «Бэтлейка», Вільня, 1932.
  • «Унія на Палесьсі», Альберцін, 1932.
  • «Беларускія цымбалы», Вільня, 1933.
  • «Казка аб рыбаку і рыбцы», Вільня, 1935.
  • «Хлапец», Вільня, 1935.
  • «Гануліны клопаты», Вільня, 1935.
  • «Кітай-Сібір-Масква» (успаміны), Мюнхен, 1962.
  • «Пакутныя псальмы» (пераклад вершам), Рым, 1964.
  • «Князь і лапаць. Сучасная казка», Лондан, 1964.
  • «Байкі і іншыя вершы», Лондан, 1973.
  • «Выбраныя творы», Мінск: Кнігазбор, 2011. — 592 с. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]