Хведар Ільяшэвіч
Хведар Ільяшэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 лютага 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 1948 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, журналіст, выкладчык, выдавец, рэдактар, палітык, празаік, гісторык |
Гады творчасці | 1922 — 1948 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хведар Ільяшэвіч, або Ілляшэвіч (17 лютага 1910, Вільня — 7 лістапада 1948, Ватэнштэт, Германія; Псеўданімы: Баец; М. Дальны; М. Д.; Святаслаў Залужны; Л. Іскра; Каласок; Лявон; Малады; Рабочы; Чырвоная кветка; крыптанімы: І-ч; Хв. І-ч; Х. І.[1]) — беларускі паэт, празаік, крытык, гісторык, грамадскі і культурны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У сям’і бацькоў, апроч Хведара, быў старэйшы сын Мікалай і дачка Ніна. У часе Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанстве.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію, тамсама вучыўся і брат Мікола, потым выкладаў у гімназіі беларускую мову, літаратуру і гісторыю. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім культурным жыцці, друкаваўся ў беларускіх часопісах. Як сябра Беларускай сялянска-работніцкай грамады, хадзіў па вёсках, распаўсюджваў ідэі беларускага руху, літаратуру. Па палітычных матывах двойчы арыштаваны польскімі ўладамі[1]. У 1927 годзе звольнены з гімназіі, зняволены ў Лукішскую турму.
Пасля вызвалення з турмы зноў актыўны ў беларускай дзейнасці. Адначасова вучыўся на гістарычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, у 1936 годзе абараніў дысертацыю «Друкарня дома Мамонічаў у Вільні (1575—1622)», атрымаў ступень магістра філасофіі. Ажаніўся, з жонкай Надзеяй жыў у Вільні, дзе ў іх нарадзілася двое дзяцей.
Не прыняў савецкай улады пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939 годзе, ведаючы лёс А. Салагуба, У. Жылкі, Ф. Аляхновіча, асабіста знаёмых і рэпрэсаваных пасля 1939 года А. Луцкевіча, У. Самойлы, М. Краўцова, Н. Арсенневай, Р. Шырмы. Сам не быў рэпрэсіраваны, да 1941 года працаваў у Віленскай беларускай гімназіі. Потым з сям’ёй пераехаў і жыў у Тапалянах каля Беластока.
Падчас вайны дзеяч Беларускага камітэта, з вясны 1943 года старшыня Беларускага нацыянальнага аб’яднання ў Беластоку, адзін з арганізатараў беларускага школьніцтва на Беласточчыне. Рэдактар штотыднёвіка «Новая дарога», тамсама публікаваліся яго артыкулы пра М. Забэйду-Суміцкага, Ф. Аляхновіча, У. Жылку і іншых беларускіх дзеячоў культуры. Падпісваў свае артыкулы псеўданімам М. Д. У кастрычніку 1943 года прыцягнуў да супрацоўніцтва з «Новай дарогай» Масея Сяднёва, які прыбыў з Магілёўшчыны. Летам 1943 года ў Беластоку выкладаў на трохтыднёвых педагагічных курсах для беларускіх настаўнікаў.
У ліпені 1944 года выехаў у Берлін, сям’я заставалася ў Беластоку. Працаваў у рэдакцыі «Раніцы». Займаўся выдавецкай дзейнасцю. Уваходзіў у кіраўніцтва падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі, быў сябрам замежнага сектара ЦК БНП[2]. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе. Жонку, Надзею Ільяшэвіч, якая аказалася на тэрыторыі Польшчы занятай Чырвонай арміяй, некалькі разоў дапытвалі савецкія службы бяспекі. Пазней яна з дзецьмі пераехала ў Шчэцін, дзе і цяпер жыве дачка Ільяшэвіча — Марыля Марліч.
Пасля капітуляцыі Германіі жыў у англійскай зоне акупацыі ў лагеры для перамешчаных асоб у Ватэнштэце, настаўнічаў у мясцовай беларускай гімназіі, апекаваў беларускіх скаўтаў. У 1946 годзе ў Рэгенсбургу рэдагаваў часопіс «Шляхам жыцьця» (1946—1948), бюлетэнь «Апошнія весткі» (разам з Міколам Шылам)[1]. Пазней рэдагаваў і іншыя беларускія выданні.
Загінуў у аўтакатастрофе ў лагеры ў Ватэнштэце. Пахаваны ў Галендорфе паблізу Браўншвайга.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вершы друкаваліся ў «Студэнцкай думцы», «Беларускай ніве», «Крыніцы». Да 1939 года выдаў тры зборнікі паэзіі — «Веснапесьні» (1922), «Зорным шляхам» (1932) і «Захварбаваныя вершы» (1936), а таксама кнігу пра літаратурную творчасць Ядвігіна Ш., шматлікія апавяданні, крытычныя артыкулы, рэцэнзіі і пераклады.
Аўтар кніг «Навагоднія запросіны» (1946), «У Купальскую ноч» (1946), «Песні выгнання» (1947), «Апавяданні» (1948).
У 1981 годзе выйшла кніга «Недапетая песня. Жыццё і творчая спадчына Хведара Ільяшэвіча»[3]. У 2000 годзе, дзякуючы Міхасю Казлоўскаму, выйшаў збронік выбраных твораў. У 2021 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Спадчына: агледзіны» выйшаў зборнік выбраных твораў, таксама ў зборніку апублікаваны ўспаміны блізкіх пра Ільяшэвіча, яго перапіска з Юркам Віцьбічам і Вольгай Таполяй.
У 1944 годзе ў Беластоку планаваў выдаць некалькі кніг лепшых твораў беларускай літаратуры ў серыі «Беларуская народная бібліятэчка», а таксама беларускіх перакладаў сусветнай класікі ў серыі «Бібліятэка перакладу». Выдаў у 1944 годзе ў Берліне 7 кніжак серыі «Народная бібліятэчка» (6 з іх на газетнай паперы) — Юркі Віцьбіча «Нацыянальныя сьвятыні» і «Вяліскія паўстанцы», Уладзіміра Глыбіннага «Смаленшчына — адвечная беларуская зямля», Арцёма Музыкі «Прыгоды Панаса і Тараса», Лявона Радзіміча (апавяданні «Адам і Ева», «Чабор»), Міколы Шчаглова «Беларуская музычная культура», зборнік «Дудар» (апавяданні В. Ластоўскага, М. Гарэцкага, А. Савіцкай, Ядвігіна Ш., А. Падгорнага, С. Палескага).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Хведар Ільяшэвіч. Веснапесьні. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1929. — 71 с.
- Хведар Ільяшэвіч. Зорным шляхам. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1932. — 64 с.
- Хведар Ільяшэвіч. На турэмнай глебе. (Верш) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, верасень—кастрычнік. — № 6. — С. 42.
- Хведар Ільяшэвіч. Гмахі плывуць у блакітныя змрокі. (Верш). // Шлях моладзі : месячная часопісь беларускай моладзі. — кастрычнік 1932. — № 10 (45). — С. 9, 10.
- Хведар Ільяшэвіч. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літаратурная творчасьць. // Родны край. — 1933, 8 красавіка. — № 8. — С. 2—5.
- Хведар Ільяшэвіч. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літаратурная творчасьць. // Родны край. — 1933, 29 красавіка. — № 9. — С. 2—5.
- Хведар Ільяшэвіч. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літаратурная творчасьць. // Родны край. — 1933, 13 траўня. — № 10. — С. 2—5.
- Хведар Ільяшэвіч. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літаратурная творчасьць. // Родны край. — 1933, 27 траўня. — № 11. — С. 2—5.
- Хведар Ільяшэвіч. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літаратурная творчасьць. // Родны край. — 1933, 24 чэрвеня. — № 13. — С. 3—6.
- Хведар Ільяшэвіч. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літаратурная творчасьць. // Родны край. — 1933, 8 ліпеня. — № 14. — С. 3—6.
- Хведар Ільяшэвіч. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі): Жыцьцё і літаратурная творчасьць. — Вільня: Таварыства беларускай асьветы, 1933. — 37 с.
- Хведар Ільляшэвіч. «Казка», «Яшчэ аб восені», «Я ізноў» (вершы) // Маладая Беларусь : часопіс. — 1936. — № 1. — С. 23, 24—. Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2019.
- М. Дальны. «У вагоне» (апавяданьне) // Маладая Беларусь : часопіс. — 1936. — № 1. — С. 25—29. Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2019.
- Хведар Ільяшэвіч. Захварбаваныя вершы. — Вільня: Друк, вытворча-гандлёвы кааператыв, 1936. — 30 с.
- Хведар Ільяшэвіч. Недапетая песня. Жыццё і творчая спадчына Хведара Ільяшэвіча. — [Б. м.,] 1982 (2 выд. — Ляймэн, 1987);
- Хведар Ільяшэвіч. Творы: («Веснапесьні»; «Захварбаваныя вершы»; вершы 2-й паловы 1930-х; эміграцыйныя вершы; проза) / Уклад. М. Казлоўскі; прадм. А. Ліс; маст. А. Акулік. — Маладзечна: Цэнтар грамадзкіх ініцыятываў, 2000. — 60 с. — (Паэзія Віленскага краю). — 299 экз.
- Хведар Ільяшэвіч. Выбранае / Уклад. Н. Гардзіенка, Ц. Чарнякевіч, Л. Юрэвіч. — Мінск: Кнігазбор, 2021. --
Зноскі
- ↑ а б в Маракоў 2003.
- ↑ Ёрш 1998.
- ↑ Юрэвіч 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Багдановіч Я. На жыццёвым шляху: успаміны / Прадм. А. Ліс. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 83, 140. — 142 с. — 1 800 экз. — ISBN 5-340-00716-2.
- Вабішчэвіч А. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 481—482. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Ёрш С. Вяртаньне БНП: Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1998.
- Ільяшэвіч Хведар // Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. — Менск: Голас Краю, 2001. — 46 с.
- Ільяшэвіч Хведар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 3. — С. 14.
- Ільяшэвіч Хведар // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Ліс А. Паэзія Хведара Ільяшэвіча // Культура беларускага замежжа. Кн. 2. — Мн., 1993;
- Савік Л. Песню нясем мы адну // Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. — Мн., 2001.
- Сачанка Б. Беларуская эміграцыя. 2 выд. — Мн., 1991;
- Тварановіч Г. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва. // Беларусазнаўчыя даследаванні. — 2016. — № 10. — С. 153—168.
- Чыгрын С. Пра што нагадаў стары здымак. // Новы час. — 16 красавіка 2017.
- Чыгрын С. «Творы» Хведара Ільяшэвіча // Ніва. — 2000. — № 39 (2315).(недаступная спасылка)
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1. — С. 62, 76, 85, 514, 518, 599—600.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Згадаем рэдактара «Новай дарогі» (фота) Архівавана 30 верасня 2020. // racyja.com
- Нарадзіліся 17 лютага
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 7 лістапада
- Памерлі ў 1948 годзе
- Памерлі ў Ніжняй Саксоніі
- Пахаваныя ў Ніжняй Саксоніі
- Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Члены Беларускай незалежніцкай партыі
- Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
- Гісторыкі Беларусі
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Журналісты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта