Каралеўства Сіцылія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Гл. таксама: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
|апісанне =Сіцылійскай каралеўства па стане на 1154 год. Межы дзяржавы заставаліся нязменнымі аж да ўваходжання ў склад аб'яднанай Італіі.
|апісанне =Сіцылійскай каралеўства па стане на 1154 год. Межы дзяржавы заставаліся нязменнымі аж да ўваходжання ў склад аб'яднанай Італіі.
|p1 =Графства Сіцылія
|p1 =Графства Сіцылія
|flag_p1 =
|flag_p1 =Coat of Arms of Roger I of Sicily.svg
|p2 =Герцагства Апулія
|p2 =Герцагства Апулія
|flag_p2 =
|flag_p2 =Coat of Arms of Robert Guiscard.svg
|p3 =
|p3 =
|flag_p3 =
|flag_p3 =

Версія ад 07:49, 29 верасня 2017

Гістарычная дзяржава
Каралеўства Сіцылія
Regno di Sicilia
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Сіцылійскай каралеўства па стане на 1154 год. Межы дзяржавы заставаліся нязменнымі аж да ўваходжання ў склад аб'яднанай Італіі.
Сіцылійскай каралеўства па стане на 1154 год. Межы дзяржавы заставаліся нязменнымі аж да ўваходжання ў склад аб'яднанай Італіі.
< 
< 
 >
1130 — 1816

Сталіца Палерма
Афіцыйная мова лацінская мова, грэчаская мова, арабская і сіцылійская мова
Грашовая адзінка Сіцылійскі піястра
Насельніцтва
  • 1 700 000 чал. (1800)
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўства Сіцы́лія (італ.: regno di Sicilia, сіц.: Regnu di Sicilia) — дзяржава, якая існавала на поўдні сучаснай Італіі з 1130 па 1861 год. Уключала ўласна востраў Сіцылію, а таксама, у розны час, Паўднёвую Італію з Неапалем і, да 1530 года, сучасную Мальту. Да 1282 года называлася Каралеўства Апуліі і Сіцыліі, пасля 1302 года - Каралеўства Трынакрыя. У пэўныя перыяды гісторыі належала іспанскім каралям і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1816 годзе было аб'яднана з Неапалітанскім каралеўствам у Каралеўства Абедзвюх Сіцылій. У 1861 годзе Каралеўства Абедзвюх Сіцылій увайшло ў склад аб'яднанай Італіі.

Каралеўства нарманаў

Пасля смерці Вільгельма II, герцага Апуліі, у 1127 годзе, герцагства Апулія і графства Сіцылія аб'ядналіся пад уладай кіраўніка Сіцыліі Рожэра II. Рожэр падтрымаў антипапу Анаклета II і быў каранаваны як кароль Сіцыліі на Каляды 1130 года. Наступныя 10 гадоў Рожэр быў заняты адбіццём нападаў знешніх ворагаў і падаўленнем мяцежоў васалаў, у ліку якіх былі графы Бары, Капум, Аліфэ і Неапалю.

У 1139 па Мін'янскай дамове Папа Інакенцій II прызнаў Рожэра каралём. Адмірал Рожэра, Георгій Антыяхійскі, заваяваў Махдзію ў Афрыцы (Іфрыкіі), у выніку чаго Рожэр атрымаў неафіцыйны тытул «Караля Афрыкі». Флот Рожэра нанёс таксама некалькі істотных паражэнняў Візантыі, зрабіўшы Сіцылію амаль на сто гадоў вядучай марской дзяржавай у Міжземнамор'і.

Сын і спадкаемец Рожэра, Вільгельм I Злы, названы так за падаўленне мецяжоў баронаў, якім, магчыма, спачувалі аўтары хронік, памёр у 1166, пакінуўшы на троне малалетняга сына. Было заснавана рэгентства, краіну ахапілі звады, якія ледзь не загубілі дынастыю і доўжыліся да пачатку самастойнага праўлення юнага караля Вільгельма II Добрага, далейшае царстваванне якога было адзначана мірам і дабрабытам. Калі ён памёр у 1189, нашчадкаў не засталося, і каралеўства зноў пагрузілася ў хаос.

Гл. таксама