Еўінская друкарня: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 13: Радок 13:
[[Катэгорыя:Зніклі ў XVII стагоддзі]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў XVII стагоддзі]]
[[Катэгорыя:Род Агінскіх]]
[[Катэгорыя:Род Агінскіх]]
[[Катэгорыя:1610 год у Літве]]

Версія ад 12:27, 25 лютага 2018

Еўінская друкарня — колішняя друкарня ў мястэчку Еўе (цяпер у Літве), якая дзейнічала з 1610 года да сярэдзіны XVII ст. Заснавана праваслаўным шляхціцам падкаморым троцкі Багданам Агінскім у сваім уладанні пасля часовай забароны дзейнасці брацкай Святадухаўскай друкарні ў Вільні.

Друкарняй кіравалі пісьменнік-публіцыст і ігумен Еўінскага Успенскага манастыра Л. Карповіч і друкар Г. Івановіч, якімі было надрукавана некалькі кніг на польскай мове і 25 кірыліцай. Сярод выданняў — рэлігійная літаратура, а таксама такія шырокавядомыя навукова-папулярныя працы, як «Буквар славянскай мовы» (1618), «Граматыка…» М. Сматрыцкага (1690). Выдаваліся кнігі і на старабеларускай мове. Выданні, ажыццёўленыя кірыліцай, вызначаліся высокімі мастацка-паліграфічнымі якасцямі.

Друкарня спыніла сваю дзейнасць як з-за фінансавых цяжкасцей, так і з-за шматлікіх войнаў сярэдзіны XVII ст.

Літаратура