Фелікс Іванавіч Стацкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22: Радок 22:
* [http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/stackevich.html СТАЦКЕВІЧ Фелікс Іванавіч]
* [http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/stackevich.html СТАЦКЕВІЧ Фелікс Іванавіч]
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/_memoirs/012f/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%A4._%D0%86._%D0%A3%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%8B.html Стацкевіч Ф. І. Успаміны] // на [[pawet.net]]

* [http://pawet.net/library/history/city_district/data_people/policies/stackievich/%D0%A4%D0%B5%D0%BB%D1%96%D0%BA%D1%81_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87.html Лаўрэш Леанід. Фелікс Стацкевіч // НАША СЛОВА № 34 (1393), 22 жніўня 2018.; № 35 (1394), 29 жніўня 2018. ] // на [[pawet.net]]

* [http://pawet.net/library/o_philology/175/%D0%9C%D1%96%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0_%D0%AD%D1%81%D0%BF%D1%8D%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%BE.html Стэцкевіч Ф. Міжнародная мова Эспэранто // Летапіс т-ва Беларускай школы. 1933. № 3-4.; 1933. № 5-6.] // на [[pawet.net]]

{{DEFAULTSORT:Стацкевіч Фелікс}}
{{DEFAULTSORT:Стацкевіч Фелікс}}

Версія ад 11:50, 5 верасня 2018

Фелікс Іванавіч Стацкевіч
Род дзейнасці перакладчык
Дата нараджэння 2 снежня 1879(1879-12-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 чэрвеня 1967(1967-06-21) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ф. Стацкевіч у першым радзе другі злева

Фелікс Іванавіч Стацкевіч (2 снежня 1879, Шчучын — 21 чэрвеня 1967; псеўданім Аганёк) — беларускі грамадска-культурны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў у 1913 Пецярбургскі ўніверсітэт (1913). З 1903 член Беларускай сацыялістычнай грамады. У 19051907 вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Вільні і Мінску. За ўдзел у студэнцкім руху выключаны з універітэта, арыштаваны і сасланы. Быў блізка знаёмы з Цёткай і Алесем Бурбісам. Працаваў у падпольнай друкарні ў Мінску. З 1908 сакратар адвакатаў у Ігумене, тэхнік у Вышнім Валачку, Цверы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у прафсаюзных арганізацыях работнікаў воднага транспарту, літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР. З восені 1920 у Віленскім беларускім саюзе кааператараў. Выкладчык лацінскай мовы, дырэктар Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, старшыня Галоўнай управы Таварыства беларускай школы, адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса «Беларускі летапіс». Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 19391941 настаўнік у Вілейцы і Клецкім раёне. У 2-ю сусветную вайну працаваў суддзёй у г. Смаргонь, у 1944-49 — у музеі Пушкіна ў Мяркучай (пад Вільняй). У 1949 арыштаваны і зняволены. Пасля вызвалення ў 1950-я г. жыў у Вільні.

Творчасць

Склаў «Эсперанта-беларускі слоўнік». Пераклаў на мову эсперанта кнігу Л. Петражыцкага «Тэорыя права і маральнасць».

Аўтар успамінаў пра ўдзел у рэвалюцыйным руху (рукапіс у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Бібліяграфія

  • Успаміны і думкі // Беларускі звон. 1921. 17 красавіка.
  • 3 мінуўшчыны беларускага руху // Беларускі летапіс. 1937. № 6-9.
  • 3 маіх успамінаў // ЛіМ. 1990. 17 жніўня.

Зноскі

Спасылкі