Акцёр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Акцёр''' ({{lang-fr|acteur}}, {{lang-la|actor}} — выканавец<ref name>{{Крыніцы/Слоўнік іншамоўных слоў|1}}, С.54</ref>; ж. род '''актрыса'''<ref name=pr>Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.54.</ref>) — выканавец роляў у драматычных [[тэатр|спектаклях]] і [[кінематограф|кіно]], радзей у [[опера|оперных]], [[балет]]ных, [[Эстрада|эстрадных]] і [[цырк]]авых прадстаўленнях.
'''Акцёр''' ({{lang-fr|acteur}}, {{lang-la|actor}} — выканавец<ref name>{{Крыніцы/Слоўнік іншамоўных слоў|1}}, С.54</ref>; ж. род '''актрыса'''<ref name=pr>Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.54.</ref>, '''акцёрка'''<ref>Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы ; уклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш.] ; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 916 с.</ref>) — выканавец роляў у драматычных [[тэатр|спектаклях]] і [[кінематограф|кіно]], радзей у [[опера|оперных]], [[балет]]ных, [[Эстрада|эстрадных]] і [[цырк]]авых прадстаўленнях.
Акцёрскае [[мастацтва]] бесперапынна эвалюцыянавала. Да пачатку [[20 стагоддзе|XX стагоддзя]] ў акцёрскай гульні пераважалі шаблоннасць характараў і тыпажоў. Рэвалюцыю ў акцёрскім майстэрстве здзейсніў заснавальнік [[МХАТ]]а [[Кастанцін Станіслаўскі|Станіслаўскі]]. Ён заклікаў акцёраў адчуваць, што адчувае герой, літаральна «залазіць у яго шкуру». Унутраны свет герояў пачаў мець большае значэнне, чым дэкарацыі тэатра і строй гарнітураў.
Акцёрскае [[мастацтва]] бесперапынна эвалюцыянавала. Да пачатку [[20 стагоддзе|XX стагоддзя]] ў акцёрскай гульні пераважалі шаблоннасць характараў і тыпажоў. Рэвалюцыю ў акцёрскім майстэрстве здзейсніў заснавальнік [[МХАТ]]а [[Кастанцін Станіслаўскі|Станіслаўскі]]. Ён заклікаў акцёраў адчуваць, што адчувае герой, літаральна «залазіць у яго шкуру». Унутраны свет герояў пачаў мець большае значэнне, чым дэкарацыі тэатра і строй гарнітураў.

Версія ад 20:43, 2 красавіка 2019

Акцёр (фр.: acteur, лац.: actor — выканавец[1]; ж. род актрыса[2], акцёрка[3]) — выканавец роляў у драматычных спектаклях і кіно, радзей у оперных, балетных, эстрадных і цыркавых прадстаўленнях.

Акцёрскае мастацтва бесперапынна эвалюцыянавала. Да пачатку XX стагоддзя ў акцёрскай гульні пераважалі шаблоннасць характараў і тыпажоў. Рэвалюцыю ў акцёрскім майстэрстве здзейсніў заснавальнік МХАТа Станіслаўскі. Ён заклікаў акцёраў адчуваць, што адчувае герой, літаральна «залазіць у яго шкуру». Унутраны свет герояў пачаў мець большае значэнне, чым дэкарацыі тэатра і строй гарнітураў.

Аснову акцёрскай творчасці складае прынцып пераўвасаблення. Існуюць паняцці вонкавага і ўнутранага пераўвасаблення, якія, аднак, могуць быць падзеленыя толькі ўмоўна. Па сутнасці, гэта два бакі складанага творчага працэсу, змешчаныя паміж сабой у цеснай узаемасувязі. Падчас пераўвасабленняў дзеянне, думка і пачуццё знаходзяцца ў непарыўным адзінстве. Акцёр звяртаецца да дапамогі грыма, касцюма (у некаторых відах тэатра — да дапамогі маскі), выпрацоўвае інтанацыі, жэсты, хаду, міміку, якія перадаюць з той або іншай ступенню жыццёвай пэўнасці або тэатральнай умоўнасці знешнасць і манеру паводзін адлюстроўваемай ім асобы. Але сапраўднае пераўвасабленне складаецца не толькі ў тым, каб перадаць на сцэне вонкавае аблічча персанажа: акцёр раскрывае духоўны свет свайго героя, паказвае яго характар, выяўляе яго думкі і перажыванні.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.54
  2. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.54.
  3. Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы ; уклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш.] ; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 916 с.

Спасылкі