Венецыянская рэспубліка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
JAnDbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: ar, el, he, nds, simple, th
Радок 7: Радок 7:


[[an:Republica de Benezia]]
[[an:Republica de Benezia]]
[[ar:جمهورية البندقية]]
[[bs:Mletačka Republika]]
[[bg:Венецианска република]]
[[bg:Венецианска република]]
[[bs:Mletačka Republika]]
[[ca:República de Venècia]]
[[ca:República de Venècia]]
[[cs:Benátská republika]]
[[cs:Benátská republika]]
[[de:Republik Venedig]]
[[de:Republik Venedig]]
[[el:Γαληνοτάτη Δημοκρατία της Βενετίας]]
[[en:Republic of Venice]]
[[en:Republic of Venice]]
[[es:República de Venecia]]
[[eo:Venecia respubliko]]
[[eo:Venecia respubliko]]
[[es:República de Venecia]]
[[eu:Veneziako Errepublika]]
[[eu:Veneziako Errepublika]]
[[fi:Venetsian tasavalta]]
[[fr:République de Venise]]
[[fr:République de Venise]]
[[gl:República de Venecia]]
[[gl:República de Venecia]]
[[he:רפובליקת ונציה]]
[[ko:베네치아 공화국]]
[[hr:Mletačka Republika]]
[[hr:Mletačka Republika]]
[[hu:Velencei Köztársaság]]
[[it:Repubblica di Venezia]]
[[it:Repubblica di Venezia]]
[[ja:ヴェネツィア共和国]]
[[ko:베네치아 공화국]]
[[la:Respublica Veneta]]
[[la:Respublica Veneta]]
[[nds:Venedig (Republiek)]]
[[hu:Velencei Köztársaság]]
[[nl:Republiek Venetië]]
[[nl:Republiek Venetië]]
[[ja:ヴェネツィア共和国]]
[[no:Republikken Venezia]]
[[nn:Republikken Venezia]]
[[nn:Republikken Venezia]]
[[no:Republikken Venezia]]
[[pl:Republika Wenecka]]
[[pl:Republika Wenecka]]
[[pt:República de Veneza]]
[[pt:República de Veneza]]
[[ru:Венецианская республика]]
[[ru:Венецианская республика]]
[[simple:Republic of Venice]]
[[sl:Beneška republika]]
[[sl:Beneška republika]]
[[sr:Млетачка република]]
[[sr:Млетачка република]]
[[fi:Venetsian tasavalta]]
[[sv:Republiken Venedig]]
[[sv:Republiken Venedig]]
[[th:สาธารณรัฐเวนิส]]
[[tr:Venedik Cumhuriyeti]]
[[tr:Venedik Cumhuriyeti]]
[[uk:Венеціанська республіка]]
[[uk:Венеціанська республіка]]

Версія ад 12:19, 21 жніўня 2009

Венецыянская рэспубліка ў 1796 годзе

Шаблон:Вызн – сярэднявечная дзяржава, якая размяшчалася на астравах і пабярэжжы паўночнай часткі Адрыятычнага мора, заселеных у 5 ст., у часы спусташальных набегаў варварскіх плямёнаў на Паўночную Італію.

Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі Венецыянскія астравы разам з астатняй Італіяй падпалі пад уладу караля Адаакра, потым остготаў і, нарэшце, Усходняй Рымскай імперыі; нават пасля ўварвання лангабардаў яны заставаліся яшчэ пад уладай Візантыі. У 697 насельніцтва гэтай астраўной групы ўпершыню абрала пажыццёвую вышэйшую службовую асобу, названую дожам (ад лацінскага – dux). Трэці венецыянскі дож па просьбе рымскага папы абвясціў вайну лангабардам, аблажыў іх у Равене і, завалодаўшы гэтым горадам, перадаў яго пад уладу візантыйскага імператара. Аднак неўзабаве, гэты дож быў забіты суграмадзянамі ў сваім палацы, і пасада дожа была скасаваная на пяць гадоў, але затым ізноў адноўленая ў сувязі з неабходнасцю мець ваеннага кіраўніка для абароны горада. Аднак галоўным органам выканаўчай улады ў Венецыі засталася гарадская Рада сарака. У часы бурнага палітычнага жыцця рэспублікі, у 1172 была заснаваная Вялікая рада, якая складалася з выбарных натабляў, і з тых часоў зрабілася вышэйшаю ўладай і значна абмяжоўвала магутнасць дожаў і сіньёрыі (урадавай калегіі з шасці радных). Агульны народны сход стаў склікацца толькі ў выключных выпадках, а ў 1423 быў адменены. Крыжовыя паходы забяспечылі Венецыянскай рэспубліцы каласальны прырост багацця і магутнасці. Геаграфічнае становішча і палітычная беспрынцыповасць дазволілі венецыянцам атрымліваць выгаду з чужых войн і нажывацца за кошт пасрэдніцкага гандлю з варагуючымі адзін з другім бакамі. Венецыя стварыла моцны флот і яе гандлёвыя факторыі размяшчаліся па ўсім Міжземнамор'і. Венецыянскі дож Энрыка Дандала ў пач. 13 ст. з выгадай для Венецыі выкарыстаў крыжакоў Чацвёртага крыжовага паходу, накіраваўшы іх супраць ворагаў і гандлёвых супернікаў венецыянцаў, у абмен на правіянт і транспартныя паслугі. У выніку рыцары і венецыянскія маракі разграмілі важны венгерскі гандлёвы горад Задар, а затым штурмам узялі Канстанцінопаль, захапіўшы велізарную здабычу ў сталіцы Візантыі. Пры падзеле скоранай імперыі, венецыянцы атрымалі чвэрць яе тэрыторый і багаццяў, а таксама палову Канстанцінопаля. У валоданні венецыянцаў апынулася мноства грэчаскіх астравоў, правінцый і княстваў, якія распасціраліся ад Адрыятычнага да Чорнага мораў, што дазволіла ім прыбраць да рук амаль увесь гандаль Еўропы з Азіяй. Тым не менш, Венецыя не змагла перашкодзіць падзенню Лацінскай імперыі ў 1261, пасля чаго візантыйскія імператары далі шырокія гандлёвыя прывілеі генуэзцам – асноўным супернікам Венецыі ў той перыяд. З 1256 Венецыянская рэспубліка вяла з Генуэзскай рэспублікай працяглую вайну з пераменным поспехам, аднак пасля 130-летняга змагання Венецыя здолела дамагчыся перамогі ў 1381. Венецыянскія валоданні ў Еўропе працягвалі пашырацца. Да сяр. 15 ст., калі магутнасць Венецыянскай рэспублікі дасягнула сваёй вяршыні, яе тэрыторыя складалася з трох складовых частак: герцагства, якое ахоплівала горад Венецыю і найбліжэйшыя гарады ў Венецыянскай лагуне; кантынентальнай часткі, якая складалася з некалькіх абласцей Верхняй Італіі; марской часткі, якая ўключала Істрыю, Далмацію, часткова Албанію, Марэю і Македонію, а таксама Кандыю (Крыт), Неграпонт (Эўбею) і іншыя астравы грэчаскага архіпелага. Нарэшце, удава апошняга кіпрскага караля Катарына Карнара ў 1489 прадала Венецыянскай рэспубліцы востраў Кіпр. З такой раздробненай тэрыторыяй і невялікім насельніцтвам, Венецыянская рэспубліка заставалася, тым не менш, першай марской і гандлёвай дзяржавай Міжземнамор'я да канца сярэднявечча.