Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51: Радок 51:
[[Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі]]
[[Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі]]
[[Катэгорыя:1998 год у Беларусі]]
[[Катэгорыя:1998 год у Беларусі]]
[[Катэгорыя:Вуліца Лілі Карастаянавай (Мінск)]]

Версія ад 08:40, 29 кастрычніка 2019

Славутасць
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых»
53°55′58″ пн. ш. 27°34′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія БПЦ
Епархія Мінская епархія
Архітэктар Мікалай Міхайлавіч Дзятко[d]
Першае згадванне 1995
Будаўніцтва 19951998 гады
Стан http://hramvp.by/
Сайт hramvp.by
Map

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Знаходзіцца на вул. Карастыянавай, у парку «Дружбы народаў».

Гісторыя

Пабудавана ў 19951998 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара М. М. Дзятко. Ініцыятарам стварэння мемарыяльнага храма выступілі Мінская праваслаўная епархія і рэспубліканская асацыяцыя работнікаў праваахоўных органаў «Шчыт Чарнобыля». З благаславення ўладыкі Філарэта храму-помніку нададзены статус дзеючай капліцы. Прыпісана да хрысцільнай царквы ў імя прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай.

Архітэктура

Архітэктура манумента заснована на стылізацыі форм старажытнарускага царкоўнага дойлідства, яго маскоўскай галіны XV — XVII ст. Вырашана цэнтрычным 8-гранным вежападобным аб’ёмам, у завяршэнні якога пірамідальны каскад какошнікаў і цыбулепадобны купал на круглым барабане. Грані аб’ёму завершаны кілепадобнымі закамарамі, прарэзаны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. Па 4 баках далучаны накрытыя бочкавымі дахамі і завершаныя кілепадобнымі закамарамі нізкія прамавугольныя аб’ёмы прытвора, бакавых прыдзелаў, апсіды. Тры ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі ў перспектыўных кілепадобных парталах. У асобным памяшканні створаны мемарыяльны музей чарнобыльскай трагедыі[1].

Зноскі

Спасылкі