Бітва пад Вількамірам (1435): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
|канфлікт = Бітва пад Вількамірам |
|канфлікт = Бітва пад Вількамірам |
||
|частка = |
|частка = |
||
|выява = |
|выява = |
||
|загаловак = |
|загаловак = |
||
|дата = 1 верасня |
|дата = [[1 верасня]] [[1435]] |
||
|месца = Вількамір на рацэ Святой, [[Вялікае Княства Літоўскае]] |
|месца = Вількамір на рацэ Святой, [[Вялікае Княства Літоўскае]] |
||
|вынік = перамога польска-літоўскага войска Жыгімонта Кейстутавіча |
|вынік = перамога польска-літоўскага войска Жыгімонта Кейстутавіча |
Версія ад 21:34, 1 лютага 2020
Бітва пад Вількамірам | |||
---|---|---|---|
Дата | 1 верасня 1435 | ||
Месца | Вількамір на рацэ Святой, Вялікае Княства Літоўскае | ||
Вынік | перамога польска-літоўскага войска Жыгімонта Кейстутавіча | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Бітва пад Вількамірам (1 верасня 1435) — эпізод Феадальнай вайны ў ВКЛ (1432—1437). Бітва адбылася на рацэ Святой (прыток Віліі). Бітва пад Вількамірам (цяпер Укмерге, Літва), скончылася перамогай войска вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча (разам з польскімі атрадамі) над войскам вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы (разам з атрадамі Лівонскага ордэна). Зыход бітвы фактычна прадвырашыў і вынік усёй вайны, на карысць Жыгімонту Кейстутавічу і яго палітычным прыхільнікам.
Войска Свідрыгайлы Альгердавіча налічвала да 15 тысяч чалавек, сярод іх — 6 тысяч ратнікаў самога вялікага князя, 50 дружын удзельных князеў, 3 тысячы лівонскіх рыцараў, 1.5 тысячы чэшскіх табарытаў, 500 ардынцаў. Гэта разнароднае войска ўзначальвалі тры военачальнікі — сам Свідрыгайла, магістр Лівонскага ордэна Франк Кірскоф і князь Жыгімонт Карыбутавіч. Адзіным камандуючым, які меў ваенны талент, быў Жыгімонт Карыбутавіч, удзельнік гусіцкіх войнаў. Жыгімонт Кейстутавіч мабілізаваў 5 тысяч літоўскіх ваяроў, камандаванне якімі даручыў свайму сыну Міхаілу. Польшча прыслала на дапамогу свайму васалу яшчэ 4-12 тысяч чалавек на чале з Якубам Кабылянскім. Гэты Якуб быў вопытным палкаводцам, удзельнікам Грунвальдскай бітвы і Вялікай вайны з Ордэнам. На працягу двух дзён (29-30 жніўня) войскі Свідрыгайлы Альгердавіча і Жыгімонта Кейстутавіча занялі пазіцыю ў 9 км на поўдзень ад крэпасці Вількамір. На трэці дзень Свідрыгайла, усвядоміўшы нявыгаднасць сваёй пазіцыі, вырашыў перайсці лагерам да Вількаміра. Калі Свідрыгайла з войскам пачаў перадыслакацыю, ён аказаўся ў надзвычай неспрыяльных умовах. Яго войскі не паспелі да канца разгарнуць сваю цяжкую кавалерыю і палявы ўмацаваны лагер з вазоў (вагенбург), пабудаваны на гусіцкі манер. Свідрагайлава войска было атакавана, раздзелена на дзве часткі і практычна знішчана літоўска-польскай кавалерыяй. Свідрыгайла пацярпеў цяжкую паразу, з 50 князёў, якія былі ў бітве на баку Свідрыгайлы, загінулі 13, а 34 трапілі ў палон. З боку лівонскага рыцарства загінулі магістр Франц фон Кірскорф і некалькі камтураў. Свідрыгайла з 30 баярамі ўцёк у Полацк. Ён застаўся без войска, саюзнікаў — крыжакоў і без сваёй апоры — рускай знаці (многія з удзельных князёў заставаліся ў палоне да канца праўлення Жыгімонта Кейстутавіча). Тым не менш Свідрыгайла прадоўжыў вайну, але значна аслаблены, быў вымушаны ў 1437 г. прапанаваць Жыгімонту кампраміс, на які той пад націскам польскага боку не згадзіўся. Свідрыгайла быў вымушаны бегчы ў Валахію. На месцы бітвы Жыгімонт Кейстутавіч у 1436 г. загадаў пабудаваць касцёл Святой Троіцы ў гонар перамогі. У цяперашні час на гэтым месцы знаходзіцца населены пункт Пабайскас (ад польскага «pobojowisko» — поле бітвы).
- ↑ а б Urban, William. Tannenberg and After (нявызн.). — Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, 2003. — С. 311—313. — ISBN 0-929700-25-2.