Пабойск
Мястэчка
| ||||||||||||||||
Пабойск[1], таксама Паба́йскас[2] (літ.: Pabaiskas) — мястэчка ў Вількамірскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Пабойскай сянюніі. Месціцца на сутоку рэк Вікторка і Жырноўка, за 6 км на поўдзень ад Вількаміра.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Пабойск датуецца 1 верасня 1435 года, калі тут адбылася бітва паміж войскамі Жыгімонта Кейстутавіча і Свідрыгайлы Альгердавіча. У гэты час ён уваходзіў у склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1436 годзе ў Пабойску быў пабудаваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Пабойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.
На 1859 год у Пабойску было 12 будынкаў.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Пабойск апынуўся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка былопад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1859 год — 129 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 234 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1836)
- Помнік на месцы бітвы пад Вількамірам
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 34.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Krzywicki J. Pobojsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 344.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Pobojsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 344.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пабойск
- Пабойск на сайце Radzima.org