Ігар Іванавіч Шаўчук: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Removing 15_shevchuk.jpg, it has been deleted from Commons by Yann because: Copyright violation, see c:Commons:Licensing. |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Гл. таксама: вікіфікацыя, перанесена: Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі →... з дапамогай AWB |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
{{DEFAULTSORT:Шаўчук Ігар Іванавіч}} |
{{DEFAULTSORT:Шаўчук Ігар Іванавіч}} |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Дактары гістарычных навук]] |
[[Катэгорыя:Дактары гістарычных навук]] |
||
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта]] |
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта]] |
Версія ад 02:06, 15 мая 2020
Ігар Іванавіч Шаўчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1959 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар |
Ігар Іванавіч Шаўчук (рус. Игорь Иванович Шевчук; нар. 21 жніўня 1959, Брэст, Беларусь) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, дацэнт, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі[1] Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і служачых. Скончыў гістарычны факультэт Цверскага (Калінінскага) універсітэта у 1981. Пасля заканчэння працаваў выкладчыкам прафтэхвучылішча, служыў у Савецкай Арміі (1981—1983). У 1983—1985 г. — інспектар Брэсцкай мытні. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАНБ (1985—1988 г.), дзе працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развіццё гістарычнай навукі ў БССР (1970-я гады)» абараніў у 1989. З 1991 — старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Брэсцкага дзяржпедінстытута. У 1992—1999 г. загадваў кафедрай гісторыі славянскіх народаў, знаходзіўся ў дактарантуры Інстытута гісторыі НАНБ (1999—2002 г.). З 2002 — дацэнт згаданай кафедры, з 2010 — прафесар кафедры. Выканаў і абараніў у ІГ НАНБ дысертацыю «Кадры гуманітарных навук БССР: станаўленне, фарміраванне, развіццё (20-30-я гады ХХ ст.)». Навуковая ступень доктара гістарычных навук прысуджана 5.5.2010.
Аўтар больш 100 навуковых, навукова-метадычных і навукова-папулярных публікацый. Даследуе праблемы гісторыі гістарычнай навукі, станаўлення і развіцця гуманітарных навук у Беларусі ў ХХ ст.
Гл. таксама
Зноскі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |