Геаграфія Бурундзі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 12 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2019945 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Image:Burundi sat.png|thumb|Касмічны фотаздымак Бурундзі]] '''[[Бурундзі]]''' — невялікая дзяржава ў [[Цэнтральная Афрыка|Цэнтральнай Афрыцы]].
[[Image:Burundi sat.png|thumb|Касмічны фотаздымак Бурундзі]] '''[[Бурундзі]]''' — невялікая дзяржава ў [[Цэнтральная Афрыка|Цэнтральнай Афрыцы]].


== Геаграфічнае становішча ==
Плошча краіны складае 27.830 км ², з якіх 25 650 км ² прыпадае на сушу. Найвышэйшая вяршыня — гара Хеха, размешчаная на паўднёвы ўсход ад [[горад Бужумбура|Бужумбуры]], дасягае 2760 метраў.
Плошча краіны складае 27.830 км ² (крыху больш за Гродзенскую вобласць, крыху меней за Магілёўскую), з якіх 25 650 км ² прыпадае на сушу. Бурундзі — дзяржава, якая не мае выхаду да мора. Агульная працягласць мяжы — 974 км: на захадзе — з [[Дэмакратычная Рэспубліка Конга|Дэмакратычнай Рэспублікай Конга]] (233 км), на поўначы — з [[Руанда]]й (290 км), на ўсходзе і паўднёвым усходзе — з [[Танзанія]]й (451 км).


== Рэльеф ==
Бурундзі — дзяржава, якая не мае выхаду да мора. Агульная працягласць мяжы — 974 км: на захадзе — з [[Дэмакратычная Рэспубліка Конга|Дэмакратычнай Рэспублікай Конга]] (233 км), на поўначы — з [[Руанда]]й (290 км), на ўсходзе і паўднёвым усходзе — з [[Танзанія]]й (451 км).
Становішча Бурундзі ва ўсходняй, найбольш прыўзнятай, частцы Афрыкі абумоўлівае пласкагорны характар рэльефу з сярэднімі вышынямі 1000-2000 метраў і значнымі іх перападамі. На паўднёвым захадзе плато спускаецца да [[возера Танганьіка]], урэз вады якога (773 м) — самы нізкі пункт краіны; найвышэйшы ж (2684 м.) знаходзім усяго за 20 кіламетраў на ўсход аж возера — гэта гара Хеха ў хрыбце Бурундзі. Перапады вышынь, а разам і высокая сейсмічнасць, абавязаны праходжанню праз тэрыторыю краіны заходняй галіны [[Вялікая рыфтавая даліна|Усходне-Афрыканскагіх разломаў]].


== Клімат ==
Дзяржава размешчана на плато, якая спускаецца на паўднёвым захадзе да [[возера Танганьіка]]. Асноўныя рэкі — Рузізі, Малагарасі і Рувуву. Вада рэк Малагарасі і Рузізі выкарыстоўваецца для арашэння ва ўсходняй і заходняй частках краіны.
Клімат Бурундзі пераходны ад экватарыяльнага (на паўночным захадзе) да субэкватарыяльнага, з двума сезонамі дажджоў: у верасні-лістападзе і лютым-маі — гэтак званыя зенітальныя дажджы, і двума сухімі сезонамі між імі. Сярэдняя колькасць ападкаў складае ад 1300 да 1600 мм. Тэмпературы не празмерна высокія дзякуючы значнай вышыні над узроўнем мора.


== Гідраграфія ==
Возера Танганьіка знаходзіцца на поўдні і ўсходзе краіны.
Нягледзячы на гідраграфічную дамінанту возера Танганьіка, што разлеглася ў рыфтавай даліне на паўднёва-ўсходняй мяжы, большая частка тэрыторыі Бурундзі адносіцца да басейна возера [[Вікторыя (возера)|Вікторыя]]. Галоўная рака краіны — [[Рувубу]], што пачынаецца на поўдні, цячэ на паўночны ўсход і ў рэшце рэшт далучаецца да Кагеры — прызнанага вытоку Ніла. Такім чынам, Бурундзі можа з гонарам назваць сябе калыскай вялікай афрыканскай ракі. Прынамсі, многія географы лічаць даўжыню Ніла ад вытока Руверонзы — прытока Рувубы.

Іншыя вялікія рэкі — Малагарасі і Рувуву, вада якіх выкарыстоўваецца для арашэння ва ўсходняй і заходняй частках краіны.

== Ландшафты. Ахова прыроды ==
[[File:Burundi landscape.jpg|thumb|Савана ў Бурундзі]]
Большая частка тэрыторыі Бурундзі занята саванамі з тыпова афрыканскімі флорай і фаўнай. У вобласці экватарыяльна клімату на паўночным захадзе захаваліся вільготныя лясы. Аднак завысокі антрапагенны ціск пакідае мала шанцаў слаўным насельнікам саван і гілей, як і самім гілеям. Каб захаваць хоць нейкія некранутыя ўчасткі прыроды, ў 1982 былі створаны нацыянальныя паркі Кібіра (ахоўваюцца экватарыяльныя лясы) і Рувубу (саванавая і прырэчная фаўна: нільскія кракадзілы, бегемоты, [[Буйвал афрыканскі|буйвалы]], [[Kobus ellipsiprymnus|вадзяныя казлы]].


Краіна не мае [[чыгунка|чыгункі]]. Агульная працягласць аўтамабільных дарог складае 12 322 км (2004), з іх толькі 7 % заасфальтаваныя.


{{краіна ў тэмах
{{краіна ў тэмах

Версія ад 16:56, 2 верасня 2020

Касмічны фотаздымак Бурундзі

Бурундзі — невялікая дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы.

Геаграфічнае становішча

Плошча краіны складае 27.830 км ² (крыху больш за Гродзенскую вобласць, крыху меней за Магілёўскую), з якіх 25 650 км ² прыпадае на сушу. Бурундзі — дзяржава, якая не мае выхаду да мора. Агульная працягласць мяжы — 974 км: на захадзе — з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга (233 км), на поўначы — з Руандай (290 км), на ўсходзе і паўднёвым усходзе — з Танзаніяй (451 км).

Рэльеф

Становішча Бурундзі ва ўсходняй, найбольш прыўзнятай, частцы Афрыкі абумоўлівае пласкагорны характар рэльефу з сярэднімі вышынямі 1000-2000 метраў і значнымі іх перападамі. На паўднёвым захадзе плато спускаецца да возера Танганьіка, урэз вады якога (773 м) — самы нізкі пункт краіны; найвышэйшы ж (2684 м.) знаходзім усяго за 20 кіламетраў на ўсход аж возера — гэта гара Хеха ў хрыбце Бурундзі. Перапады вышынь, а разам і высокая сейсмічнасць, абавязаны праходжанню праз тэрыторыю краіны заходняй галіны Усходне-Афрыканскагіх разломаў.

Клімат

Клімат Бурундзі пераходны ад экватарыяльнага (на паўночным захадзе) да субэкватарыяльнага, з двума сезонамі дажджоў: у верасні-лістападзе і лютым-маі — гэтак званыя зенітальныя дажджы, і двума сухімі сезонамі між імі. Сярэдняя колькасць ападкаў складае ад 1300 да 1600 мм. Тэмпературы не празмерна высокія дзякуючы значнай вышыні над узроўнем мора.

Гідраграфія

Нягледзячы на гідраграфічную дамінанту возера Танганьіка, што разлеглася ў рыфтавай даліне на паўднёва-ўсходняй мяжы, большая частка тэрыторыі Бурундзі адносіцца да басейна возера Вікторыя. Галоўная рака краіны — Рувубу, што пачынаецца на поўдні, цячэ на паўночны ўсход і ў рэшце рэшт далучаецца да Кагеры — прызнанага вытоку Ніла. Такім чынам, Бурундзі можа з гонарам назваць сябе калыскай вялікай афрыканскай ракі. Прынамсі, многія географы лічаць даўжыню Ніла ад вытока Руверонзы — прытока Рувубы.

Іншыя вялікія рэкі — Малагарасі і Рувуву, вада якіх выкарыстоўваецца для арашэння ва ўсходняй і заходняй частках краіны.

Ландшафты. Ахова прыроды

Савана ў Бурундзі

Большая частка тэрыторыі Бурундзі занята саванамі з тыпова афрыканскімі флорай і фаўнай. У вобласці экватарыяльна клімату на паўночным захадзе захаваліся вільготныя лясы. Аднак завысокі антрапагенны ціск пакідае мала шанцаў слаўным насельнікам саван і гілей, як і самім гілеям. Каб захаваць хоць нейкія некранутыя ўчасткі прыроды, ў 1982 былі створаны нацыянальныя паркі Кібіра (ахоўваюцца экватарыяльныя лясы) і Рувубу (саванавая і прырэчная фаўна: нільскія кракадзілы, бегемоты, буйвалы, вадзяныя казлы.