Kobus ellipsiprymnus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Kobus ellipsiprymnus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Kobus ellipsiprymnus Ogilby, 1833

Падвіды
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183856
NCBI  9962
EOL  328724
FW  149682

Kobus ellipsiprymnus — найбольш вядомы від з роду вадзяных казлоў.

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Вадзяны казёл — буйная і моцная антылопа. Вышыня дарослых самцоў у карку дасягае 130 см, вага — 250 кг. Самкі менш, але ненашмат[1]. Назва гэтай антылопы на большасці моў — пераклад слова waterbok на мове афрыкаанс.

Вадзяны казёл у нацыянальным парку імя Кругера  (руск.), ПАР

Афарбоўка жывёлы — буравата-шэрая, аднатонная, але на задняй часткі спіны, ля хваста, маецца белая пляма ў выглядзе кальца або падковы. Белыя плямы таксама ёсць ля вока і на горле. Поўсць густая, але грубая; на шыі кароткая грыва.

Рогі маюцца толькі ў самцоў. Цяжкія, шырока расстаўленыя, вілападобныя, яны злёгку загінаюцца наперад і дасягаюць больш за метр у даўжыню [1].

Голас вадзянога казла даволі своеасаблівы. Гэта звонкі, часта паўтаральны крык, падобны адначасова на брэх і звон, як пры ўдары па метале.

Арэал і захаванасць віду[правіць | правіць зыходнік]

Вадзяны казёл жыве па ўсёй Афрыцы паўднёвей Сахары, адсутна толькі ў трапічных лясах басейна Конга і Нігера, на Самалійскім паўвостраве і на паўднёвым ускрайку кантынента[1].

Колькасць вадзяных казлоў адносна высокая, а ў апошнія гады ў ПАР і Намібіі нават вырасла. Гэты від лічыцца згодна Міжнароднай Чырвонай кнізе, «якія знаходзяцца пад невялікі пагрозай» (LC — Least Concern; гэта самая нізкая катэгорыя, якая азначае, што від па-за небяспекай).

Спосаб жыцця і паводзіны[правіць | правіць зыходнік]

Самка і цяля

Назва антылопы не адпавядае яе ладу жыцця. Да вадаёмаў вадзяны казёл падыходзіць звычайна не часцей, чым іншыя насельнікі саваны, але ахвотна кідаецца ў ваду пры ўзнікненні небяспекі, напрыклад, нападзе драпежніка[2]. Вадзяныя казлы добра плаваюць.

Як і іншыя прадстаўнікі падсямейства, вадзяны казёл аддае перавагу зарослым хмызняком і паасобнымі дрэвамі рачным далінам, хоць нярэдка яго можна сустрэць і сярод сухой хмызняковай саваны ці нават у зусім бязлесным стэпе, напрыклад, у кратары Нгорангора. Дарослыя самцы вядуць адзіночны лад жыцця; самкі і моладзь утвараюць невялікія групы, якія ў сухі сезон аб'ядноўваюцца ў статкі[1].

На сваёй тэрыторыі яны не здзяйсняюць далёкіх пераходаў, аддаюць перавагу аселаму жыццю. Днём вадзяныя казлы адпачываюць. Корм (які складаецца ў асноўным з травяністай, часта воднай расліннасці) і ваду яны шукаюць раніцай і ў другой палове дня да вечара.

Самец і самка вадзяных казлоў, гатовыя да спарвання. Намібія

Старыя самцы валодаюць значным індывідуальным участкам, на якім у перыяд гону стараюцца ўтрымаць статак самак. Паміж самцамі нярэдка бываюць бойкі. Перад пачаткам турніру байцы становяцца адзін супраць аднаго з шырока расстаўленымі пярэднімі нагамі, апусціўшы да зямлі галаву. Падчас бітвы жывёлы, скрыжаваўшы рогі, упіраюцца лбамі і імкнуцца прыціснуць галаву праціўніка. Перад спарваннем самец, пераследуючы самку, кладзе галаву і шыю ёй на круп.

Цяжарнасць доўжыцца 7-8 месяцаў. Масавы ацёл прымеркаваны да пачатку дажджлівага перыяду. Самка прыносіць у год аднаго цяля рыжаватай афарбоўкі. Нованароджаны важыць каля 13 кг[2].

Скурныя залозы вадзяных казлоў вылучаюць асаблівы сакрэт, які змочвае поўсць і выдае рэзкі своеасаблівы «казліны» пах. Гэты пах пры не вельмі ўмелай разделке тушы часта перадаецца мясу, з-за чаго вадзяны казёл у шэрагу месцаў Афрыкі (асабліва сярод белага насельніцтва) лічыцца нізкасортнай дзічынай. Гэта не перашкаджала ў мінулым здабываць вадзяных казлоў ў вялікай колькасці дзеля трывалай шкуры. Зараз вадзяны казёл — аб'ект выключна спартыўнага палявання, на якое існуе пастаянны попыт, асабліва ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

У вадзянога казла ў прыродзе шмат ворагаў і акрамя чалавека. Гэта, у першую чаргу, буйныя кошкі — леў, леапард і гепард.

Зноскі

  1. а б в г Жизнь животных, под ред. С.П.Наумова и А.П.Кузякина. . — М.: «Просвещение», 1971. — Т. 6. — С. 506. — 300 000 экз.
  2. а б Водяной козел. Праверана 21 марта 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]