Юрый Яўгенавіч Дзямідчык: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
{{DEFAULTSORT:Дзямідчык Юрый Яўгенавіч}} |
{{DEFAULTSORT:Дзямідчык Юрый Яўгенавіч}} |
||
[[Катэгорыя:Анколагі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Анколагі Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Рэктары БМАПА]] |
Версія ад 16:02, 5 жніўня 2021
Юрый Яўгенавіч Дзямідчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1958 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 2017 (58 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1998) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Юрый Яўгенавіч Дзямідчык (14 сакавіка 1958, Мінск — 13 сакавіка 2017) — вучоны ў галіне анкалогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009). Доктар медыцынскіх навук (1998), прафесар (2002). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Лаўрэатамі міжнароднай прэміі ў галіне навукі Скопус Эвардс[1].
Біяграфія
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1981). З 1981 года ў НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР. З 1994 года асістэнт, дацэнт, з 1996 года загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
У 2009—2014 гадах рэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі», з 2014 года загадчык кафедры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы прысвечаны вывучэнню малекулярна-генетычных механізмаў патагенезу карцыном шчытападобнай залозы і яечнікаў, распрацоўцы новых метадаў дыягностыкі, лячэння і прагназавання ў анкалогіі. Даследаваў патагенез і клінічныя плыні раку шчытападобнай залозы, выканаў цыкл работ па ўдасканаленні лячэння гэтага захворвання. Прапанаваў новыя спосабы дыягностыкі дадзенага новаўтварэння, заснаваныя на аналізе экспрэсіі маркерных генаў у матэрыяле аспірацыйнай біяпсіі. Распрацаваў метады лячэння хворых з рэфрактэрнымі да цытастатыкаў формамі метастатычнага медулярнага раку шчытападобнай залозы і абгрунтаваў выкананне медыястынальных лімфадысекцый у дадзенай катэгорыі пацыентаў. Стварыў комплексную тэхналогію аднаўлення брушной сценкі з выкарыстаннем клетачнай аўтатрансплантацыі мезенхімальных ствалавых клетак з тлушчавай тканіны ў пацыентаў з пасляаперацыйнымі вентральнымі кіламі вялікіх і гіганцкіх памераў.
Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 15 манаграфій (і даведнікаў)[2].
Зноскі
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 13 сакавіка
- Памерлі ў 2017 годзе
- Супрацоўнікі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі БДМУ
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Анколагі Беларусі
- Рэктары БМАПА