Татарскі мост (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 4: Радок 4:
{{зноскі}}
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://news.tut.by/society/332013.html Мінскія масты ўчора і сёння] // [[TUT.BY]]
* [http://news.tut.by/society/332013.html Мінскія масты ўчора і сёння] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20160509213359/http://news.tut.by/society/332013.html |date=9 мая 2016 }} // [[TUT.BY]]
{{Масты Мінска}}
{{Масты Мінска}}
[[Катэгорыя:Масты цераз Свіслач]]
[[Катэгорыя:Масты цераз Свіслач]]

Версія ад 06:40, 21 студзеня 2022

Татарскі мост — колішні драўляны мост цераз р. Свіслач у Мінску, які злучаў Татарскае прадмесце з раёнам Старажоўкі (ад Мала-Татарскай вул. да вул. Старавіленскай і Семінарскага зав.). Мост размяшчаўся недалёка ад цяперашняга Гарбатага моста вышэй па цячэнні і з'яўляўся прамым працягам сучаснай вуліцы Заборскага.

Пытанне аб будаўніцтве Татарскага і Аранскага мастоў цераз Свіслач, якія павінны былі злучыць адпаведна Татарскае прадмесце і Ляхаўку з цэнтрам горада і стаць новымі транспартнымі артэрыямі, падымалася ў гарадскім упраўленні яшчэ ў 1909 г. Па іх меркавалася пусціць конны транспарт, разгрузіўшы цэнтральныя вуліцы і не разбураючы маставыя ў цэнтры горада. Аднак увасобіць у жыццё гэтыя планы ўдалося толькі ў 1917 г. пры садзейнічанні ваеннага ведамства[1]. Функцыянаваў да 1970-х гадоў.

Зноскі

  1. Газета «Вестник Минского губернского комиссариата», 1917 г.

Спасылкі