Жалонь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Жалонь''' ({{lang-uk|Жолонь}}) — рака на Украіне і ў [[Гомельская вобласць|Гомельскай ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:28, 17 жніўня 2010

Жалонь (укр.: Жолонь) — рака на Украіне і ў Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра). Даўжыня 113 км. Плошча вадазбору 1460 км². Сярэдні сцёк з вадазбору каля 4,8 м³/с. Агульнае падзенне ракі 113,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Асноўныя прытокі

Агульныя звесткі

Пачынаецца каля вёскі Пясанае Оўруцкага раёну Жытомірскай вобласці, цячэ па Жытомірскім Палессі (12,8 км), далей 33,8 км па мяжы з Беларусяй, 10,9 км зноў па Жытомірскай вобласці, у нізоўі па Ельскім і Нараўлянскім раёнах. Упадае ў старарэчча на абалоне Прыпяці за 1,2 км на поўнач ад вёскі Вяпры Нараўлянскага раёну. Вадазбор рэчкі на Оўруцкім камлюку і ў Мазырскім Палессі.

Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, парэзаная меліярацыйнымі каналамі; шырыня яе ў высокай плыні да 30 м, на астатнім працягу 100 — 300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, таму раку нярэдка называюць Мухаедаўскім каналам.

Каналамі Свячанскі (рака да адгалінавання ад яе гэтага канала называецца Верхняя Жалонь), Антонаўскі і ракой Гразіва Жалонь злучаная з ракой Славечна.

На правабярэжнай тэрасе ракі каля вёскі Рожава і вёскі Беласарока археалагічныя помнікі - мезалітычнага і неалітычнага паселішчаў.

Крыніцы