Славечна (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Славечна)
Jump to navigation Jump to search
Славечна
Slovechna River in Narowlya region.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 158 км
Басейн 3 600 км²
Расход вады 13,7 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Славечанска-Оўручскі краж
 • Вышыня 280 м
 • Каардынаты 51°21′01″ пн. ш. 28°15′53″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Месцазнаходжанне за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Вяжышча
 • Каардынаты 51°40′35,95″ пн. ш. 29°41′21,92″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро

Краіны
Рэгіён Жытомірская вобласць, Гомельская вобласць
Раён Оўруцкі, Ельскі, Нараўлянскі
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Славе́чна — рака ў Жытомірскай вобласці Украіны, Ельскім і Нараўлянскім раёнах Беларусі, правы прыток Прыпяці.

Даўжыня 158 км, у т.л. у межах Беларусі 109 км. Вадазбор 3600 км², у т.л. у межах Беларусі 3000 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,7 м³/с. Агульнае падзенне ракі 172,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Ясенец. Злева: Батыўля, Чэрцень.
У Славечну па Свячанскім канале паступае частка сцёку з раку Жалонь.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Антонавічы Оўруцкага раёна (Украіна) на вышыні 280 м над узроўнем мора ў межах Оўруцкага кража, цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці Мазырскага Палесся, вусце за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Вяжышча Нараўлянскага раёна. Ніжняе цячэнне ракі ў зоне адсялення. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,3 м, у ніжнім цячэнні 1,8 м. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход 11 сутак.

Даліна ракі трапецападобная, ніжэй вёскі Цешкаў Нараўлянскага раёна зліваецца з поймай Прыпяці. Пераважная шырыня даліны 0,7—1 км, на некаторых участках у сярэднім цячэнні да 2,5 км. Схілы даліны ў верхнім цячэнні пераважна ўмерана стромкія, перасечаныя ярамі. Ніжэй схілы спадзістыя, вышынёй 2—5 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 400—700 м, у ніжнім цячэнні да 2 км. У сярэднім цячэнні і ніжнім цячэнні пойма ракі перасечана меліярацыйнымі каналамі і старымі рэчышчамі.

Рэчышча звілістае, на значным працягу ў сярэднім цячэнні моцназвілістае (шырыня 2—8 м), у некаторых месцах у верхнім цячэнні на тэрыторыі Украіны каналізаванае. На астатнім працягу рэчышча разгалінаванае, з невялікімі пясчанымі астравамі.
Берагі ракі абрывістыя і стромкія, спадзістыя ў нізоўі.

У басейне ракі наліўныя вадасховішчы Свяча і Загацце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.) 
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Макарэвіч А. А. Славечна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 499. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]