Рапухі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Taxobox | назва = Рапухі | царства = Жывёлы | выява = Bufo bufo 03-clean.jpg | подпіс выявы = Рапуха шэрая...'
 
др робат Дадаем: ml:ചൊറിത്തവള
Радок 52: Радок 52:
[[ko:두꺼비과]]
[[ko:두꺼비과]]
[[lt:Rupūžės]]
[[lt:Rupūžės]]
[[ml:ചൊറിത്തവള]]
[[nah:Tamazolin]]
[[nah:Tamazolin]]
[[nl:Padden]]
[[nl:Padden]]

Версія ад 03:52, 29 верасня 2010

Рапухі

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Земнаводныя
Атрад: Бясхвостыя
Сямейства: Рапухі
Навуковая назва
Bufonidae (Gray, 1825)
Арэал
{{{апісанне карты}}}
ITIS  173471
NCBI  8382

Рапухі сапраўдныя (Bufonidae) — сямейства бясхвостых земнаводных.

Вядомы з позняга мезазою (каля 140 млн. г. назад). Уключаюць больш за 300 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды і Аўстраліі. Найбольш вялікі род — уласна рапухі (Bufo) — каля 200 відаў.

Даўжыня дарослых асобін да 25 см. Тулава звычайна шырокае, грузнае, канечнасці кароткія. Зубы ў большасці часткова або цалкам рэдукаваныя. Рапухі роду Bufo маюць гарызантальную зрэнку, пальцы задніх канечнасцей часткова звязаны плавальнай перапонкай. За вачамі — буйныя ядавітыя залозы (паратыды), а па ўсёй спіне — дробныя. Скура, якая змяшчае шматлікія атрутныя залозы, мае гузаватую будову.

Рапухі — пераважна наземныя жывёлы. Актыўныя ў змроку. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.

Большасць размнажаецца ў вадаёмах, некаторыя на сушы; ёсць яйцажывародныя і жывародныя віды.

6 відаў рапух знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП. На Беларусі сустракаюцца 3 віды: рапуха зялёная (Bufo viridis); рапуха шэрая, або звычайная (B. bufo); рапуха чаротная (В. calamita), занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Шаблон:Пачатак артыкулу:Біялогія