Генеральная акруга Беларусь: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Image:Reichskommissariat Ostland Administrative.png|thumb|220px|Генеральная акруга "Беларусь" у складзе рэйхскамісарыята "Остланд"]] |
|||
'''Генеральная акруга «Беларусь»''' ({{lang-de|Generalbezirk Weißruthenien}}) — ваенна-адміністрацыйная адзінка на занятай нацысцкай Германіяй тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Была арганізаваная [[17 ліпеня]] [[1941]], і разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята «[[Остланд]]», які падпарадкоўваўся рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей. |
'''Генеральная акруга «Беларусь»''' ({{lang-de|Generalbezirk Weißruthenien}}) — ваенна-адміністрацыйная адзінка на занятай нацысцкай Германіяй тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Была арганізаваная [[17 ліпеня]] [[1941]], і разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята «[[Остланд]]», які падпарадкоўваўся рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей. |
||
Версія ад 22:53, 26 кастрычніка 2010
Генеральная акруга «Беларусь» (ням.: Generalbezirk Weißruthenien) — ваенна-адміністрацыйная адзінка на занятай нацысцкай Германіяй тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Была арганізаваная 17 ліпеня 1941, і разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята «Остланд», які падпарадкоўваўся рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей.
У склад генеральнай акругі «Беларусь» увайшла тэрыторыя БССР па лініі Полацк – Барысаў на ўсходзе, Старыя Дарогі – возера Чырвонае на поўдні, рака Зальвянка – усходняя ўскраіна Белавежскай пушчы на захадзе, што складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3158 тыс. чал. (на 4.12.1941).
Вышэйшым органам акупацыйнай улады на тэрыторыі акругі з'яўляўся генеральны камісарыят Беларусь на чале з генеральным камісарам. Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусь была падзелена на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкая, Барысаўская, Вілейская, Ганцавіцкая, Глыбоцкая, Лідская, Менская, Навагрудская, Слонімская, Слуцкая. У кожнай з іх быў створаны гарадскі камісарыят (гебітскамісарыят), у Менску дзейнічаў асобны гарадскі камісарыят.
У якасці дапаможных мясцовых устаноў ствараліся гарадскія і раённыя ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовага насельніцтва. Звычайна аддзелы ўправы дубліравалі назвы і функцыі нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. Напрыклад, у складзе Мінскай гарадской управы былі створаны аддзелы прамысловасці, гаспадаркі, працы і аховы здароўя. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акругаў. На чале ўсёй гарадской і раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў. На тэрыторыі былых сельскіх саветаў былі створаны воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя акупантамі валасныя старшыні. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.
Генеральным камісарам Беларусі з 1 верасня 1941 па 22 верасня 1943 быў гаўляйтэр В. Кубэ. З верасня 1943 да чэрвеня 1944 выконваў абавязкі генеральнага камісара генерал-лейтэнант паліцыі Курт фон Готберг.