Чырвонае (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Возера Чырвонае)
Jump to navigation Jump to search
Чырвонае
Князь-возера
Каардынаты: 52°25′ пн. ш. 27°55′ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Даўжыня 12,1 км
Шырыня 5,2 км
Плошча 43,8 км²
Даўжыня берагавой лініі 30,8 км
Найбольшая глыбіня 4 м
Сярэдняя глыбіня 0,7 м
Плошча вадазбору 280 км²
Упадаюць Дземенка
Чырвонае (Беларусь)
Чырвонае
Чырвонае
Чырвонае (Гомельская вобласць)
Чырвонае
Чырвонае

Чырвонае, Князь-возера — самае вялікае возера Гомельскай вобласці і трэцяе паводле плошчы сярод азёр Беларусі. Знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне, у басейне ракі Прыпяць.

Плошча возера 43,8 км², глыбіня да 4 м, даўжыня 12,1 км, шырыня да 5,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 30,8 км. Упадаюць рака Дземенка, канава Цесна, канава Восаўская і інш., выцякаюць Жыткавіцкі канал, канал Азёрны.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, авальная, злёгку выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі возера нізкія, затарфаваныя, дно выслана сапрапелем, на поўдні па мелкаводдзю пясчанае.

З захаду да возера прымыкаюць тарфяныя палі, на якіх вядзецца здабыча торфу. У выніку асушэння і торфараспрацоўкі балотнага масіву «Булеў Мох» быў парушаны гідралагічны рэжым возера, адбылася трансфармацыя прылягаючых лясных супольніцтваў у збедненыя меліярацыйна-ўтвораныя фітацэнозы. Нягледзячы на тое, што старая торфараспрацоўка затоплена, гідралагічны рэжым тэрыторыі да гэтага часу цалкам не аднавіўся.

На частцы торфараспрацовак агульнай плошчай каля 2,5 тыс. га праводзіцца аднаўленне балот. Зараз гэтыя ўчасткі ўяўляюць сабой сажалкі, раздзеленыя дамбамі. Глыбіня вады ў іх вагаецца ад 0,5 да 1,5 м, у каналах — ад 1,5 да 3 м. Усё гэта стварае спрыяльныя ўмовы для гнездавання многіх відаў водна-балотных птушак.

Возера выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы, у рэкрэацыйных мэтах, як крыніца вады для арашэння. Возера і затопленыя тарфянікі арандуюцца пад аматарскае рыбалоўства.

Паводле Пастановы ЦВК і СНК БССР ад 5 снежня 1931 г. № 284 возера атрымала сваю сучасную назву: «...возера «Князь» або «Жыд» Ляхавіцкага сельсавета Жыткавіцкага раёна перайменаваць у возера «Чырвонае Палессе»[1].

Зноскі

  1. Постановление Центрального Исполнительного комитета и Совета Народных Комиссаров БССР от 5 декабря 1931 г. № 284 Об изменении территории некоторых районов и сельских советов и о переименновании сельских советов, деревень и озера «Князь» // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1931, № 51, аддз. 1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org