Ульрых фон Юнгінген: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{значэнні|Спасылка=Юнгінген}} |
|||
[[Выява:Ulrich von Jungingen.jpg|thumb|Ульрых фон Юнгінген]] |
[[Выява:Ulrich von Jungingen.jpg|thumb|Ульрых фон Юнгінген]] |
||
[[Выява:Ulrich von Jungingen.PNG|thumb|Смерць Ульрыха фон Юнгінгена.<br/>Фрагмент карціны [[Грунвальдская бітва, карціна|«Грунвальдская бітва»]] ([[Ян Матэйка]], [[1878]])]] |
[[Выява:Ulrich von Jungingen.PNG|thumb|Смерць Ульрыха фон Юнгінгена.<br/>Фрагмент карціны [[Грунвальдская бітва, карціна|«Грунвальдская бітва»]] ([[Ян Матэйка]], [[1878]])]] |
Версія ад 20:08, 1 лютага 2011
Ульрых фон ЮНГІНГЕН (ням.: Ulrich von Jungingen; каля 1360 — 15 ліпеня 1410) — 26-ы вялікі магістр Тэўтонскага Ордэна (1407-1410).
Малодшы брат вял.магістра Конрада фон Юнгінгена. Магчыма, уступіў у Ордэн каля 1380 г. разам з братам. 3 1387 г. быў кампанам (памочнікам) вял.маршала Конрада фон Валенрода; пасля абрання апошняга вял.магістрам Ордэна Ульрых застаўся пры ім. Магчыма, зрабіў кар'еру з пратэкцыі брата, з 1394 г. — ордэнскі фогт Самбіі, з 1396 г. — камтур Балгі і фогт Натангіі, з 1404 г. — вял.маршал Ордэна. 26.6.1407 на генеральным капітуле абраны вял.магістрам.
Прыхільнік актыўных дзеянняў супраць Літвы і Польшчы, для гэтага замірыўся са скандынаўскімі дзяржавамі, у 1408 г. заключыў саюз з Даніяй саступіўшы ёй востр. Готланд. Спрабаваў разарваць польска-літоўскі саюз, дапамагаў вял.кн. Вітаўту ў вайне з Масквою (1406—1408). Аднак Вітаўт, жадаючы вярнуць сабе Жамойць, у 1409 г. па дамоўленасці з Ягайлам садзейнічаў жамойцкаму паўстанню супраць немцаў. На запытанне Ульрыха фон Юнгінгена, польскі бок у жніўні 1409 г. заявіў, што нападзе на Ордэн у выпадку яго вайны з Літвою. Ордэн аб'явіў вайну Польшчы, пачалася Вялікая вайна (1409—1411), якая ў 1409 г. вялася ў памежных абласцях. У вырашальнай бітве вайны (гл. Грунвальдская бітва, 1410) Ульрых фон Юнгінген камандаваў войскам Ордэна, на заключным этапе бою асабіста ўзначаліў атаку 16 харугваў і загінуў, ордэнскае войска была разбітае. Пасля бітвы Ягайла загадаў знайсці цела Ульрыха фон Юнгінгена і адаслаў яго ў Марыенбург, дзе вял.магістра пахавалі ў капліцы св. Ганны.
Літаратура
- Ульрых фон Юнгінген // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя..