Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат Дадаем: az:SSRİ Dövlət Təhlükəsizlik Komitəsi |
др выявы |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява: |
[[Выява:KGB Belarus crest.svg|thumb|Эмблема КДБ Рэспублікі Беларусь]] |
||
'''Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР''' ('''КДБ СССР'''), '''Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі Рэспублікі Беларусь''' ('''КДБ Рэспублікі Беларусь''') — дзяржаўныа орган, які выконвае задачы абароны канстытуцыйнага парадку - раней [[СССР]], цяпер Рэспублікі Беларусь. |
'''Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР''' ('''КДБ СССР'''), '''Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі Рэспублікі Беларусь''' ('''КДБ Рэспублікі Беларусь''') — дзяржаўныа орган, які выконвае задачы абароны канстытуцыйнага парадку - раней [[СССР]], цяпер Рэспублікі Беларусь. |
Версія ад 23:57, 5 лютага 2011
Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР (КДБ СССР), Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі Рэспублікі Беларусь (КДБ Рэспублікі Беларусь) — дзяржаўныа орган, які выконвае задачы абароны канстытуцыйнага парадку - раней СССР, цяпер Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь - Вадзім Юр'евіч Зайцаў.
Гісторыя
Назва арганізацыі з цягам часу неаднаразова мянялася.
20 снежня 1917 бальшавіцкі ўрад Расіі ўтварыў Ўсерасійская надзвычайная камісія (УНК - па-рас. ВЧК). Першы старшыня: Фелікс Дзяржынскі. Агульнапрынятая назва супрацоўнікаў — чэкісты.
6 лютага 1922 Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) прыняў пастанову аб скасаванні УНК і ўтварэнні Дзяржаўнай палітычнай управы (ДПУ) ў Народны камісарыят унутраных справаў (НКУС) РСФСР.
2 лістапада 1923 прэзыдыюм ЦВК СССР стварыў Аб'яднаную ДПУ пры ўрадзе СССР.
10 ліпеня 1934 ў адпаведнасці з пастановай ЦВК СССР АДПУ зноў увайшла ў НКУС.
3 лютага 1941 з НКУС вылучылі Нар. камісарыят дзяржаўнай бяспекі (НКДБ). У ліпені 1941 году НКДБ СССР і НКУС СССР зноў былі аб'яднаныя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку 1943 быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР.
15 сакавіка 1946 НКДБ ператварылі міністэрства (МДБ).
7 сакавіка 1953 МДБ улучылі ў Міністэрства ўнутраных справаў (МУС) СССР.
13 сакавіка 1954 створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Радзе Міністраў СССР (з 1978 — КДБ СССР).
6 мая 1991 старшыня Вярхоўнага Савету РСФСР Барыс Ельцын і старшыня КДБ СССР Уладзімер Гаплікаў падпісалі пратакол аб стварэнні ў адпаведнасці з рашэннем З'езду народных дэпутатаў РСФСР Камітэту дзяржаўнай бяспекі РСФСР (КДБ РСФСР), які мае статут саюзна-рэспубліканскага дзяржаўнага камітэта.
26 лістапада 1991 прэзідэнт РСФСР Б.М.Ельцын падпісаў Указ аб пераўтварэнні КДБ РСФСР у Агенцтва Федэральнай бяспекі РСФСР (АФБ РСФСР).
28 лістапада 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Указ «Аб усталяванні Часовага становішча аб Міжрэспубліканскай службе бяспекі (МСБ)».
3 снежня 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Закон «Аб рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бяспекі». На падставе Закону КДБ СССР быў скасаваны, і на пераходны пэрыяд на яго аснове створаныя Міжрэспубліканская служба бяспекі (МСБ) і Цэнтральная служба разведкі СССР.
19 снежня 1991 прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ «Аб стварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР» (МБВД). Пры гэтым была фактычна скасаваная МСБ.
14 студзеня 1992 Канстытуцыйны Суд РФ прызнаў неадпаведным Канстытуцыі РСФСР і адмяніў Указ Прэзідэнта РСФСР «Аб утварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР».
Кіраўніцтва
Старшыні КДБ СССР
- Іван Сяроў (13 сакавіка 1954 — 8 снежня 1958), генерал-палкоўнік, з 8 жніўня 1955 году — генерал арміі
- Аляксандр Шалепін (25 снежня 1958 — 13 лістапада 1961)
- Уладзімір Сямічасны (13 лістапада 1961 — 18 мая 1967), з 9 снежня 1963 году — генерал-палкоўнік
- Юрый Андропаў (18 мая 1967 — 26 мая 1982), з 17 снежня 1973 — генерал-палкоўнік, з 10 верасня 1976 — генерал арміі
- Віталь Федарчук (26 мая — 17 снежня 1982), генерал-палкоўнік
- Віктар Чэбрыкаў (17 снежня 1982 — 1 кастрычніка 1988), генерал-палкоўнік, з 4 лістапада 1983 — генерал арміі
- Уладзімір Гаплікаў (1 кастрычніка 1988 — 21 жніўня 1991), генерал арміі
- Вадзім Бакацін (23 жніўня — 22 кастрычніка 1991), генерал-лейтэнант
Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь
- Генадзь Лавіцкі (22 лютага 1994 — 23 ліпеня 1994)
- Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч (20 снежня 1995 — 27 лістапада 2000)
- Леанід Ціханавіч Ерын (27 лістапада 2000 — 18 лістапада 2004)
- Сцяпан Мікалаевіч Сухарэнка (20 студзеня 2005 — 17 ліпеня 2007)
- Юрый Віктаравіч Жадобін (17 ліпеня 2007 — 15 ліпеня 2008)
- Вадзім Юр'евіч Зайцаў (з 15 ліпеня 2008)