Медзь: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Мяняем: zh-min-nan:Tâng |
др r2.7.1) (робат Дадаем: ps:تامبه |
||
Радок 115: | Радок 115: | ||
[[pl:Miedź]] |
[[pl:Miedź]] |
||
[[pnb:تانبا]] |
[[pnb:تانبا]] |
||
[[ps:تامبه]] |
|||
[[pt:Cobre]] |
[[pt:Cobre]] |
||
[[qu:Anta]] |
[[qu:Anta]] |
Версія ад 09:00, 21 сакавіка 2011
Медзь (лац.: Cuprum) Cu — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 29. Метал чырвонага колеру.
Медзь вядомая са старажытных часоў: гэта першы метал, які замяніў камень у першабытных прыладах працы — пачатак меднага веку датуецца прыкладна 4-м тысячагоддзем да н.э.
Адкрыццё старажытнымі егіпцянамі бронзы (сплаву медзі з волавам) — больш лёгкаплаўкай і цвёрдай, чым сама медзь — паклала канец кароткаму меднаму веку і пачатак намнога даўжэйшаму веку бронзаваму: з канца 4-га па 1-е тысячагоддзе да н.э.
Старажытныя рымляне вывозілі медную руду з вострава Кіпр, адкуль пайшла лацінская назва медзі — «купрум».
Прыродныя крыніцы
Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 26-е месца сярод элементаў. Збольшага медзь прысутнічае ў горных пародах у выглядзе злучэнняў. Прамысловае значэнне маюць халькапірыт CuFeS2, хальказін Cu2S, малахіт CuCO3·Cu(OH)2, некаторыя іншыя.
Прымяненне
Больш паловы ўсёй здабычы медзі ідзе на вытворчасць электрычнага дроту, каля 30-40% — выкарыстоўваецца для атрымання розных сплаваў — бронзы, латуні, медна-нікелевых.