Перайсці да зместу

Хальказін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хальказін
Формула Cu2S
Статус IMA grandfathered mineral (G)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер Сінявата-чорны, шэры, чорны, сера-чорны, стальны шэры
Колер рысы Цёмна-шэры
Бляск Металічны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 2,5 — 3
Спайнасць Недасканалая
Шчыльнасць 5,5 — 5,8 г/см³
Сінгонія манаклінная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хальказі́н, халькацыт, медны блішчак (стар.-грэч.: χαλκός — медзь;) — мінерал, сульфід медзі Сu2S; адна з асноўных састаўных частак медных руд (змяшчае да 80 % медзі).

Крохкі. Непразрысты. Утварае свінцова-шэрыя суцэльныя масы, зерні, налёты, скарынкі. Паходжанне яго гіпергеннае, радзей гідратэрмальнае. Утрыманне медзі (Сu) — 79,8 %, серы (S) — 20,2 %, прымешкі серабра, жалеза, кобальту, нікелю, мыш'яку, золата.

Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Вядомы ў 2 паліморфных мадыфікацыях — рамбічнай і гексаганальнай. Колер свінцова-шэры да чорнага. Бляск металічны. Цвёрдасць — 2—3 па шкале Моаса; шчыльнасць — 5,5—5,8 г/см³. Раствараецца ў азотнай кіслаце.

Выкарыстоўваецца для выплаўлення медзі. У Беларусі трапляецца ў гнейсах і гранітоідах крышталічнага фундамента.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 533. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 228. — 583 с. 10 000 экз.
  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.