Энергія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: hif:Shakti
др r2.6.1) (робат дадаў: kk:Энергия
Радок 63: Радок 63:
[[ka:ენერგია]]
[[ka:ენერგია]]
[[kaa:Energiya]]
[[kaa:Energiya]]
[[kk:Энергия]]
[[kn:ಶಕ್ತಿ]]
[[kn:ಶಕ್ತಿ]]
[[ko:에너지]]
[[ko:에너지]]

Версія ад 01:18, 21 чэрвеня 2011

Электрычная энергія

Шаблон:Вызнч (грэч. enérgeia дзейнасць): здольнасць матэрыяльных сістэм выконваць работу пры пераходзе з аднаго стану ў іншы; агульная мера розных форм руху матэрыі.

У фізіцы разглядаюцца розныя віды энергіі: механічная, цеплавая, электрамагнітная, гравітацыйная, ядзерная (атамная). Устаноўлена, што ўсе формы руху матэрыі ўзаемна ператвараюцца адна ў адну, што адпавядае пераходу аднаго віду энергіі ў іншыя. Ад аднаго цела да іншага энергія перадаецца толькі ў форме работы (пры сілавым узаемадзеянні) ці цеплыні (пры цеплаабмене).

Гл.далей: закон захавання і ператварэння энергіі.

Гл. таксама: вечны рухавік.

Спецыяльная тэорыя адноснасці ўстанаўляе ўніверсальную сувязь паміж энергіяй і масай цела: E=mc2, дзе cхуткасць святла ў вакууме. Квантавая механіка паказвае, што энергія некаторых сістэм (напрыклад, атамаў і малекул) можа прыймаць дыскрэтныя значэнні (рад значэнняў; Гл. таксама карпускулярнае выпрамяненне і карпускулярнае паглынанне энергіі).

Вызначэнне энергіі як фізічнай характарыстыкі матэрыяльнай сістэмы даў У. Томсан (1853). Сам тэрмін упершыню ўжыў Т. Юнг (1807). Важны пачатковы ўклад у развіццё паняцця энергіі зрабілі Б. Румфорд (1798) і С. Карно (1824).

Шаблон:Літ