Язэп Якаўлевіч Варонка: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: lt:Juozapas Voronko |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Image:Government of BNR.jpg|thumb|right|250px|Першы ўрад БНР. Язэп Варонка сядзіць трэці злева]]'''Язэп Якаўлевіч Варонка''' ( |
[[Image:Government of BNR.jpg|thumb|right|250px|Першы ўрад БНР. Язэп Варонка сядзіць трэці злева]]'''Язэп Якаўлевіч Варонка''' ({{ДН|4|4|1891}}, Сакольскі павет — {{ДС|4|7|1952}}, [[горад Чыкага|Чыкага]], [[ЗША]]), беларускі палітычны дзеяч. |
||
== Раннія гады == |
== Раннія гады == |
Версія ад 22:16, 30 ліпеня 2011
Язэп Якаўлевіч Варонка (4 красавіка 1891, Сакольскі павет — 4 ліпеня 1952, Чыкага, ЗША), беларускі палітычны дзеяч.
Раннія гады
Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага універсітэта. выключаны з-за нясплаты (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасійскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбургскай газеты «Воскресная вечерняя газета» (бел.: Нядзельная вечаровая газета), часопісаў «Зритель» (бел.: Глядач), «Театральное обозрение» (бел.: Тэатральны агляд), быў сакратаром рэдакцыі газеты «Столичные вести» (бел.: Сталічныя весці).
Палітычная дзейнасць
У 1917 стаў сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады, прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дзяржаўнай нарадзе, уваходзіў у Часовую раду Расійскай рэспублікі (Прадпарламент), затым быў камісарам юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай беларускай рады (1917), старшынём і міністрам замежных спраў Народнага сакратарыята БНР (1918); адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР.
Быў рэдактарам часопіса «Варта», газеты «Беларускі народ».
З 1918 жыў у Каўнасе. Стаў міністрам беларускіх спраў ва Урадзе Літоўскай Рэспублікі (1918—1920), з вясны 1921 старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з восені 1922 старшыня Беларускай грамады ў Каўнасе. Адначасова рэдактар беларускага часопіса «Часопісь» (Каўнас, 1919—1920) і рэдактар-выдавец рускамоўнай штодзённай газеты «Вольная Литва» (бел.: Вольная Літва) (чэрвень 1921 — люты 1922, з перапынкамі) і яе дадатку — часопіса «Зеркало» (бел.: Люстэрка) (1921). Свае вершы ў рускамоўных выданнях падпісваў псеўданімам Юрий Вегов.
Аўтар брашур «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» (бел.: Беларускае пытанне да моманту Версальскай мірнай канферэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс) (Каўнас, 1919), «Беларускi рух ад 1917 да 1920 году. Кароткi агляд. 2 выд.» (Каўнас, 1920), «Gudų klausimas».
Познія гады
У 1923 з'ехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, выдаваў газету «Беларуская трыбуна», вёў беларускія і рускія праграмы на радыё.
У Сеціве
- Артыкул на slounik.org, бел.
- Язэп Варонка ў Балтыйскім архіве, руск.