Каўнас
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ка́ўнас[3][4] (літ.: Kaunas, беларуская назва — Ко́ўна[5][6], часта Ко́ўня[7]) — другі паводле велічыні і значэння горад Літвы, на сутоках рэк Віліі і Нёмана. Адміністрацыйны цэнтр Каўнаскага павета і Каўнаскага раёна.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Няма агульнапрынятага тлумачэння тапоніму Коўна (руск.: Ковно, літ.: Kaunas, польск.: Kowno). Паводле Хронікі Быхаўца і Хронікі літоўскай і жамойцкай[8], назва паселішча ўтварылася ад імя яго заснавальніка легендарнага князя Кунаса[10]. У 1855 годзе мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі выводзіў назву горада ад латышскага слова kauns — 'сорам'[11]. Паводле другой версіі, гэтая назва паходзіць ад балтыйскага кораня Kau, які азначае 'нізкае, гразкае, багністае месца'. Трэцяя версія звязвае тапонім з асабістым імём, якое паходзіць ад прыметніка kaunus — 'той, хто любіць біцца'.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раннія часы
[правіць | правіць зыходнік]
Паводле звестак археалагічных раскопак, самыя багатыя калекцыі кафлі і іншых артэфактаў, былі знойдзены на месцы зліцця рэк Нёмана і Віліі адносяцца да 2 і 1 тысячагоддзя да нашай эры.
Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]


Паводле археалагічных звестак, паселішча на месцы сучаснага Коўна датуецца прынамсі X ст. Горад упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1361 годзе, калі тут збудавалі мураваны Ковенскі замак. У 1362 годзе замак быў захоплены і разбураны Тэўтонскім ордэнам. Камандзір замкавай залогі Войдат Кейстутавіч разам з 36 мужчынамі спрабавалі прарвацца, але былі ўзяты ў палон. Гэта была адна з найважнейшых ваенных перамог тэўтонскіх рыцараў у XIV стагоддзі супраць Вялікага Княства Літоўскага. Крыжацкая хроніка пад 1367, 1372 і 1391 гадамі менавала Коўну і Трокі землямі Русі (in Rusiam)[12].
Коўна значыцца ў Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх, складзеным у канцы XIV стагоддзя[13]. Замак быў адноўлены ў пачатку XV стагоддзя. У 1408 годзе Коўна атрымала Магдэбургскае права ад Вітаўта (у прывілеі вялося пра «хрысціянскіх мяшчан, каторыя былі ані літва, ані таксама русь, але пры старадаўняй веры» і зазначалася, каб з жыхароў горада «немцы ніводнага з літвы або русі да Магдэбургскага права не бралі»[14]) і стала цэнтрам Ковенскага павета ў 1413 годзе, у складзе Троцкага ваяводства[15]. Вітаўт саступіў правы на ўласнасць на гарадскія вагі, якія выкарыстоўваліся для ўзважвання тавараў, што ўвозіліся ў горад. Самакіраванне Коўна выяўлялася ва ўтварэнні трох узаемазвязаных асноўных інстытутаў: пасады мэра, магістрата і судовага органа. Коўна пачаў набіраць вядомасць, бо знаходзіўся на скрыжаванні гандлёвых шляхоў і рачнога порту[16]. У 1441 годзе горад уступіў у Ганзейскі саюз, гэта значыць у Коўне было адкрытае камерцыйнае прадстаўніцтва саюза, якое было адзіным у Вялікім Княстве Літоўскім[17]. Да XVI стагоддзя ў горадзе былі пабудаваны дзяржаўная школа і шпіталь.

У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1665 годзе Коўна некалькі разоў атакавалі маскоўскія войскі, а ў часы Вялікай Паўночнай вайны ў 1701 годзе горад заняла шведскае войска. У 1657 і 1708 гадах адзначаліся эпідэміі чорнай смерці, а ў 1731 і 1732 гадах частку горада знішчалі пажары[18].
Нямецкі энцыклапедыст XVII ст. Марцін Цайлер , які карыстаўся шматлікімі гістарычнымі працамі і геаграфічнымі апісаннямі, у сваім «Новым апісаннім Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага»[19] (1647 год) зазначаў, што паводле географа Давіда Фройліха, адзіны горад (замак) у Жамойці — гэта Коўня (Caunia)[20], а ў дапоўненым і перапрацаваным «Іншым апісанні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага»[21] (1657 год) удакладніў, што паводле Шымана Старавольскага, Коўна (Couna) — гэта адзіны мураваны замак Жамойці[22].
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]

Пасля канчатковага падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе, горад быў захоплены Расійскай імперыяй і стаў часткай Віленскай губерні. Падчас французскага ўварвання ў Расію ў 1812 годзе, войска Напалеона прайшло праз Коўна двойчы, спусташаючы горад абодва разы. З мэтай прадухілення магчымага лёгкага доступу праз горад і дзеля таго, каб абараніць заходнія межы Расіі, у канцы XIX стагоддзя была пабудавана Ковенская крэпасць. У 1843 годзе была створана Ковенская губерня з цэнтрам у Коўне. У 1862 годзе была пабудавана чыгунка, якая злучыла Расійскую імперыю з кайзераўскай Германіяй, такім чынам горад стаў важным чыгуначным вузлом краіны. У 1861 годзе было завершана будаўніцтва чыгуначнага тунэля, аднаго з першых у імперыі. У 1898 годзе ў горадзе пачала дзейнічаць першая электрастанцыя на тэрыторыі сучаснай Літвы[23].
Пасля няўдалага студзеньскага паўстання супраць Расійскай імперыі царскія ўлады перамясцілі Варніскую каталіцкую семінарыю і ўстановы Жамойцкай епархіі ў Коўне, дзе яны занялі будынкі былога кляштара бернардзінцаў і касцёл Святога Юрыя[24]. Толькі абраным шляхціцам было дазволена вучыцца ў семінарыі, адзіным выключэннем стаў сялянскі сын Антанас Баранаўскас, які незаконна атрымаў шляхецкія дакументы ад Караліны Праняўскайце. Пазней ён праводзіў лекцыі з выкарыстаннем літоўскай мовы і аказаў вялікі ўплыў на дух семінарыстаў. Многія яго семінарысты прымалі актыўны ўдзел у руху кніганошаў, асноўнай мэтай якога было супрацьстаянне палітыцы русіфікацыі. Ковенская духоўная семінарыя, нарэшце, стала цалкам літоўскай толькі ў 1909 годзе калі новы рэктар семінарыі Ёнас Майроніс скасаваў выкарыстанне польскай мовы ва ўстанове і зацвердзіў выкарыстанне літоўскай мовы[25].

Народжаны ў ваколіцах Расенаў літоўскі гісторык Мечыслаў Давойна-Сільвястровіч у артыкуле «Жамойць» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (том 14, 1895 год) азначаў «жамойцкімі» паветамі Шавельскі, Расенскі, Цельшаўскі і заходнюю частку Ковенскага (да ракі Нявежы)[26], прыводзячы наступны нацыянальны склад насельніцтва Ковенскага павета: 73 тыс. жамойтаў, 6 тыс. палякаў, 4,3 тыс. рускіх, 15 тыс. яўрэяў і 1 тыс. немцаў[27]. Найбольш архаічныя заходне-аўкштайцкія гаворкі ваколіцаў Коўна, Шаўляў і Клайпеды ляглі ў аснову літаратурнай літоўскай[28].

Да Другой сусветнай вайны Коўна, як і многія іншыя гарады ва Усходняй Еўропе, мелі значны працэнт яўрэйскага насельніцтва. Паводле звестак Усерасійскага перапісу насельніцтва 1897 года, яўрэяў налічвалася ў горадз 25 500 чалавек, гэта значыць 35,3% ад агульнай колькасці.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Міжваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]
Пасля таго, як Вільня была акупавана бальшавікамі ў 1919 годзе, урад новаўтворанай Літоўскай Рэспублікі пераехаў у Коўна. Пазней, калі Вільня была далучана да Польшчы, Коўна атрымаў статус часовай сталіцы Літвы. Гэтае становішча ён займаў да 28 кастрычніка 1939 года, калі Чырвоная армія перадала Вільню Літве[29]. Устаноўчы сход Літвы ўпершыню правёў сваё пасяджэнне ў горадзе 15 мая 1920 года, дзе прыняў шэраг важных законаў, у прыватнасці, аб зямельнай рэформе, нацыянальнай валюце, і была прынятая новая канстытуцыя. 17 снежня 1926 года ў горадзе адбыўся ваенны пераварот, у выніку дэмакратычны лад быў скасаваны, а кіраўнікоў дзяржавы стаў Антанас Смятона[30].
У міжваенны перыяд Коўна атрымаў мянушку «Маленькі Парыж» з-за багатага культурнага і навуковага жыцця. Горад і сама краіна мелі неблагі ўзровень жыцця з досыць высокімі заробкамі і нізкімі коштамі. На той час кваліфікаваныя рабочыя зараблялі амаль такую ж рэальную заработную плату як рабочыя ў Германіі, Італіі, Швейцарыі і Францыі. Краіна таксама мела высокі паказчык натуральнага прыросту насельніцтва, а прамысловая вытворчасць Літвы павялічылася на 160% ад 1913 да 1940 года[31].
Паміж сусветнымі войнамі прамысловасць квітнела ў Коўне, які на той момант быў самым буйным горадам у Літве. Пад кіраўніцтвам мэра Ёнаса Вілейшыса (1921—1931) Коўна хутка рос і быў шырока мадэрнізаваны, гэта значыць у горадзе была пабудавана сістэма водазабеспячэння і сцёкавых водаў, коштам больш за 15 млн літаў. Горад пашырыўся з 18 да 40 км², былі пабудавана больш за 2,5 тысячы будынкаў і тры сучасныя масты праз Вілію і Нёман. Усе вуліцы горада былі выбрукаваны, а конка заменена на сучасныя аўтобусныя лініі, былі створаны новыя паркі і скверы.
Горад таксама з'яўляўся асабліва важным цэнтрам літоўскіх узброеных сіл. У студзені 1919 года падчас войнаў за незалежнасць краіны ў горадзе была створана ковенская ваенная школа, якая пачала рыхтаваць ваенныя кадры для патрэбаў нацыянальнага войска[32]. На той час Коўна мела значную колкасць яўрэйскага насельніцтва, каля чвэрці ад агульнай колькасці насельніцтва горада. Яўрэі зрабілі значны ўнёсак у камерцыйны, рамесніцкі і прафесійны сектары эканомікі горада.
Першапачаткова, да Другой сусветнай вайны Літва абвясціла пра свой нейтралітэт[33]. Аднак, 7 кастрычніка 1939 года літоўская дэлегацыя адбыла ў Маскву, дзе яна пасля павінна была падпісаць дагавор аб савецка-літоўскай узаемнай дапамозе ў сувязі з неспрыяльнай сітуацыяй. Дамовы прывяла да стварэння пяці савецкіх васйковых баз, усталяваных па ўсёй Літве ў абмен на гістарычную сталіцу горад Вільню.
14 чэрвеня 1940 года незадоўга да поўначы адбылося апошняе пасяджэнне літоўскага ўрада ў Коўне, на якім абмярковаўся савецкі ўльтыматум да Літвы. Згодна з умовамі СССР патрабаваў павялічыць савецкі ваенны кантынгент у Літве, а літоўскі ўрад павінен быў быць разагнаны. Прэзідэнт Антанас Смятона катэгарычна адмоўваўся прыняць большасць патрабаванняў ультыматуму і прыводзіў довады на карысць ваеннага супраціву, аднак у выніку ўрад быў вымушаны прыняць умовы ўльтыматуму. Раніцай урад сышоў у адстаўку, прэзідэнт пакінуў краіну[34]. Пасля акупацыі Саветы адразу прынялі жорсткія меры супраць высокапастаўленых службовых асоб дзяржавы. Шмат дзяржаўных дзеячаў краіны былі растраляны ці высланы ў Сібір.
Савецкая і нацысцкая адміністрацыі
[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 1940 года Савецкі Саюз акупаваў і анексаваў Літву ў адпаведнасці з пактам Молатава — Рыбентропа[35][36]. Рэальную ўладу ў краіне атрымаў савецкі эмісар Уладзімір Дэканозаў. На тэрыторыі Літвы была ўтворана Літоўская ССР.
Пасля развязвання рэпрэсіўнага махавіку савецкай улады, ранкам 22 чэрвеня 1941 года, у першы дзень вайны Трэцяга Рэйха супраць Савецкага Саюза, Літоўскі фронт актывістаў распачаў чэрвеньскае паўстанне ў Коўне. Неўзабаве паўстанне перакінулася ў Вільню і іншыя гарады Літвы. Галоўнай мэтай пашстанцаў было не змаганне супраць Саветаў, а забеспячэнне бяспекі ў гарадох і абвяшчэнне незалежнасці. Да вечара 22 чэрвеня літоўцы кантралявалі Прэзідэнцкі палац, пошту, тэлефоную і тэлеграфную станцыі і радыёстанцыю. Некалькі дывізій Чырвонай арміі, дыслякаваных у ваколіцах Коўна, былі вымушаны адступіць на тэрыторыю Латвійскай ССР.
26 чэрвеня 1941 года нямецкага ваеннае камандаванне загадала распусціць і раззброіць паўстанцкія групы[37]. Праз два дні літоўскія ахоўнікі і патрулі былі таксама вызваленыя ад сваіх абавязкаў. Зноўку сфарміраваны літоўцамі Часовы ўрад, па словах нямецкага камандвання быў непрымальны для немцаў. Ён павінен быў ператварыцца ў Нацыянальны камітэт або савет нямецкай ваеннай улады[38]. Часовы ўрад, не пагадзіўшыся стаць прыладай у руках нямецкіх акупантаў, самастойна быў расфарміраваны 5 жніўня 1941 года. Нацыскія ўлады сфарміравалі Рэйхскамісарыят Остланд, які ахопліваў краіны Балтыкі і вялікую частку Беларусі.
Пачынаючы з 1944 года Чырвоная армія пачала наступ на нямецкія пазіцыі, у выніку чаго тэрыторыі балтыйскіх краін былі зноў вернутыя пад савецкі кантроль. Коўна зноў стаў галоўным цэнтрам супраціву супраць савецкага рэжыму. Ад самага пачатку літоўскай партызанскай вайны, найбольш важнымі раёнамі размяшчэння партызанаў былі ваколіцы горада.
14 мая 1972 года 19-гадовы Ромас Каланта здзейсніў у Коўне акт самаспалення, выступаючы з асуджэннем да савецкага падаўлення нацыянальных і рэлігійных правоў[39]. Падзея вылілася ў палітычна зараджаны бунт, які быў гвалтоўна разагнаны КДБ і савецкай міліцыяй. Гэта прывяло да з'яўлення новых формаў супраціву — пасіўнае супраціўленне. Коўна разам з Вільняй сталі арэнай амаль сталых дэманстрацый супраць савецкага прыгнёту.
Адноўленая незалежнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы ў 1990 годзе, савецкія спробы здушыць паўстанне былі засяроджана на радыёстанцыі Суткунай[40]. Яна абаранялася грамадзянамі Коўна. Папа Рымскі Ян Павел II правёў святую імшу для вернікаў Ковенскага архібіскупства ў Ковенскім кафедральным саборы, а таксама правёў сустрэчу з моладдзю на стадыёне «Дарус ір Гірэнас», падчас свайго візіту ў Літву ў 1993 годзе.
Ураджэнцы Коўна Вітаўтас Ландсбергіс і Валдас Адамкус станавіліся кіраўнікамі дзяржавы ў 1990 годзе, і, адпаведна, у 1998 і 2004 гадах. З моманту аднаўлення незалежнасці, было ўсталявана ў асноўным паветраныя і наземныя транспартныя сувязі з Заходняй Еўропай, што зрабілі Коўна лёгка даступным для замежных турыстаў. Коўна добра вядомы дзякуючы свайму легендарнаму баскетбольнаму клубу «Жальгірыс», які быў заснаваны ў 1944 годзе і быў адным з самых папулярных у краіне, асабліва ў матчах супраць маскавіцкага клуба ЦСКА.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Размешчаны каля ўпадзення ракі Віліі (Нярыс, літ.: Neris) у Нёман (Нямунас, літ.: Nemunas). Плошча 157 км². Паркі, гаі, сады, прыродныя запаведнікі, а таксама сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 83,29 км²[41]. У заходняй частцы горада, паблізу правага берага Нёмана, размешчана возера Лампедзіс.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Коўна мае вільготны кантынентальны клімат згодна з класіфікацыяй клімату Кёпена. Сярэдняя гадавая тэмпература складае прыкладна 6 °C.
Незважаючы на тое, што Коўна з’яўляецца паўночным горадам, клімат у горадзе адносна мяккі ў параўнанні з іншымі месцамі ў тых жа шыротах, у асноўным дзякуючы блізкасці Балтыйскага мора. З-за сваёй шыраты, светлавы дзень цягнецца 17 гадзін у сярэдзіне лета, і толькі 7 гадзін прыпадае на светлавы дзень у сярэдзіне зімы. Лясы каля суседняга горада Казлова Руда на захад ад Коўна ствараюць асобны мікраклімат вакол горада, рэгулюючы вільготнасць і тэмпературу паветра, і абараняючы горад ад моцных заходніх вятроў.
Лета ў Коўна цёплае і прыемнае з сярэднімі дзённым тэмпературным максімумам 21—22 °C і мінімумам — каля 12 °C. Аднак тэмпература можа дасягаць 30 °C на некалькі дзён. Зімы адносна халодныя, а часам снежныя з сярэдняй тэмпературай у дыяпазоне ад −8 да 0 °C. Узімку тэмпература зрэдку апускаецца ніжэй за −15 °C. Вясна і восень, як правіла, прахалодныя і мяккія.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]
Коўна з’яўляецца буйным цэнтрам прамысловасці, гандлю і паслуг у Літве. Найбольш развітыя галіны прамысловасці ў горадзе — вытворчасць прадуктаў харчавання і напояў, тэкстыльная і лёгкая прамысловасць, хімічная прамысловасць, выдавецкая справа і перапрацоўка, фармацэўтычная, металургічная, дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасці. У апошні час значна пашыраецца сектар інфармацыйных тэхналогій і электронікі. Акрамя таго, значную долю таксама складае будаўнічая галіна, якая ўключае ў сябе камерцыйнае, жыллёвае і дарожнае будаўніцтва.
Асноўныя замежныя інвестары ў Коўна з’яўляюцца кампаніі са Швецыі, ЗША, Фінляндыі, Эстоніі, Даніі і Расіі. У горадзе месцяцца штаб-кватэры некалькіх буйных міжнародных і літоўскіх кампаній, як «Kraft Foods Lietuva», найбуйнейшы вытворца джэнерыкаў у Літве кампанія «Sanitas», вытворца спартыўнага адзення «Audimas», адна з найбуйнейшых будаўнічых кампаній «YIT Kausta», «Senukai», найбуйнейшы вытворца ў краіне моцных алкагольных напояў «Stumbras», літоўская броварная кампанія з фінскім капіталам «Ragutis», «Fazer Gardesis», «Stora Enso Packaging», вытворца фармацэўтычных прэпаратаў, а таксама адзіны вытворца гомеапатычных лекаў у Літве кампанія «Aconitum». Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу, Коўна лічыцца адным з найбуйнейшых лагістычных цэнтраў у дзяржаве. Буйная лагістычная кампанія, якая займаецца оптам і размеркаваннем тавараў і з’яўляецца лідарам рынкаў Літвы і Латвіі, кампанія «Sanitex» вядзе сваю дзейнасць у Коўне.
У горадзе таксама месцяцца колькі інавацыйных кампаній, як вядучы аптавік камп’ютарных кампанентаў і аператар захоўвання медыйных звестак кампанія «ACME group», інтэрнэт і ТБ-правайдар, аператар сувязі «Mikrovisata group», распрацоўшчык і вытворца арыгінальных прадуктаў для тэлевізараў «Selteka». Сумеснае літоўска-нямецкая кампанія «Net Frequency», заснаваная ў Коўне, з’яўляецца мультымедыйным пастаўшчыком паслуг. У Коўні месцяцца офісы кампаніі «Baltijos Programinė Įranga», даччынага падраздзялення амерыканскай кампаніі «No Magic», якая вырабляе праграмнае забеспячэнне для мадэлявання. Святлодыёдны зборачны завод асвятлення паўднёвакарэйскай кампаніі «LK Technology» быў адчынены ў лютым 2011 года[42]. Таксама ў горадзе размяшчаецца кампанія «Балтыйскае аўтамабільнае абсталяванне», якая з’яўляецца адным з лідараў у краінах Балтыі ў галіне вытворчасці электроннага абсталявання для самаходаў[43]. Пашырэнню эканомікі горада спрыяе Ковенская свабодная эканамічная зона, якая была створана ў 1996 годзе. Ковенская ГЭС з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам першаснай энергіі ў краіне.
У кастрычніку 2017 года вытворца аўтамабільных дэталяў і тэхналогій кампанія «Continental AG» прыняла рашэнне інвеставаць больш за 95 млн еўра ў пабудову новага завода ў Коўне, што стала прыкладам прыцягнення рэкорднай сумы прамых інвестыцый з-за мяжы[44].
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]
Аэрапорты
[правіць | правіць зыходнік]Ковенскі міжнародны аэрапорт (KUN) з’яўляецца другі паводле загружанасці аэрапортам у Літве і чацвёртым паводле загружанасці аэрапортам у Прыбалтыцы. У 2016 годзе ў ім было абслужана 740448 пасажыраў і ў дадатак адпрацавана 2488 тон грузаў. Аднак пік прыпаў на 2011 год, калі было абслужана 872618 пасажыраў. У лютым 2010 года з горада пачаліся вылеты ірландскай бюджэтнай авіякампаніі «Ryanair», якая абвясціла Ковенскі аэрапорт сваёй 40-й базай і першай у краінах Цэнтральнай Еўропы. Усяго ў трох кіламетрах на поўдзень ад цэнтру горада размяшчаецца меншы аэрапорт імя Даруса і Гірэніса, які быў пабудаваны ў 1915 годзе. Гэта адзін з найстарэйшых дзеючых аэрапортаў у Еўропе, якія на сёння выкарыстоўваецца для перавозкі пасажыраў і паветраных спартыўных мерапрыемстваў. У цяперашні час там знаходзіцца музей авіяцыі Літвы.
Аўтамабільныя дарогі
[правіць | правіць зыходнік]Праз Коўна праходзіць шэраг буйных аўтамагістраляў. Еўрапейскі маршрут E67, які злучае Прагу і Хельсінкі, і праходзіць праз тэрыторыю Польшчы, Коўна, Рыгу і Талін. Частка гэтай аўтамагістралі па маршруце паміж Варшавай і Талінам, на адлегласці ў 670 км, вядома пад назвай «Via Baltica». Гэта дарога натуральна злучае паміж сабой краіны Балтыі, таму мае велізарнае значэнне ў рэгіёне. Коўна таксама звязана аўтадарогай А1, гэта значыць горад пралягае на шляху паміж Вільняй на ўсходзе і Клайпедай на захадзе. Аўтадарога А6 злучае Коўна з латвійскім Дзвінскам.
Чыгунка
[правіць | правіць зыходнік]Коўна з’яўляецца важным чыгуначным вузлом у Літве. Першая чыгуначная сувязь, якая праходзіла праз горад, была пабудавана ў 1859—1861 гадах і быў адчынена ў 1862 годзе[45]. Комплекс складаўся з Ковенскага чыгуначнага тунэлю і чыгуначнага моста праз раку Нёман. Чыгуначны вакзал Коўна з’яўляецца важным цэнтрам абслугоўвання прамых пасажырскіх злучэнняў у Вільню і Варшаву, а таксама як транзітны пункт некаторых агульнаеўрапейскіх маршрутаў. Міжнародны маршрут, які злучае Калінінград і Харкаў, таксама перасякае Коўна. Першая фаза стандартнай каляіны Rail Baltica вучастка чыгункі ад Шаштокая да Коўна была завершана ў 2015 годзе.
Грамадскі транспарт
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе маюцца 15 тралейбусных і 43 аўтобусных маршрутаў. У 2007 годзе былі ўведзены новыя электронныя месячныя квіткі. Коўна таксама з’яўляецца адным з асноўных рачных партоў у краінах Балтыі і мае два пірсы, з якіх адпраўляюцца турыстычныя судны. Размешчаныя гэтыя пірсы на берагах Нёмана і Ковенскага вадасховішча — найбуйнейшага ў Літве штучнага возера[46].
Ковенскі аўтавакзал быў рэканструяваны за шэсць месяцаў і зноў адчыніў свае дзверы 23 студзеня 2017 года. На сёння гэта самы вялікі і самы сучасны аўтавакзал у краіне[47]. «Kauno autobusai» плануе кардынальна мадэрнізаваць тралейбусны і аўтобусны паркі да сканчэння 2018 года[48].
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]
Спорт у Коўна мае доўгую і выбітную гісторыю. У горадзе былі створаны такія гістарычныя спартыўныя клубы, як футбольны клуб «Коўна» ў 1920 годзе, бейсбольнаы клуб «Коўна» ў 1922 годзе і баскетбольны клуб «Жальгірыс» у 1944 годзе. Першы хакейны матч у Літве быў праведзены ў 1922 годзе. Першы чэмпіянат Літвы па хакеі з шайбай складаўся з чатырох каманд і быў праведзены ў Каўнасе ў 1926 годзе[49].
Коўна з’яўляецца горадам размяшчэння для некалькіх гістарычных спартыўных арэн, як галоўны стадыён горада — «Дарус ір Гірэнас», які цяпер з’яўляецца хатнім стадыёнам для футбольных клубаў «Каўна Жальгірыс» і «Стумбрас», а таксама на ім час ад часу праводзіць свае хатнія матчы нацыянальнай зборная Літвы. Стадыён быў пабудаваны ў 1923 годзе і некалькі разоў зведваў рэканструкцыю. Акрамя футболу арэна часцяком прымае спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.
У ліпені 1938 года ў Коўне і Клайпедзе (дзе праходзілі парусныя і вяслярныя спаборніцтвы) прайшла Літоўская нацыянальная алімпіяда, якая сабрала літоўскіх спартсменаў з усяго свету[50].
У горадзе размяшчаецца баскетбольны клуб «Жальгірыс», адзін з наймацнейшых еўрапейскіх баскетбольных клубаў. У цяперашні час гуляе ў Еўралізе і чэмпіянаце Літвы. Да чэмпіянату Еўропы па баскетболе 2011 года ў горадзе была пабудавана «Жальгірыс-Арэна», якая з’яўляецца самай вялікай крытай арэнай у Літве. Арэна выкарыстоўваецца не толькі для правядзення спартыўных гульняў, але таксама прымае музычныя канцэрты. Горад з’яўляецца месцам нараджэння ці развіцця прафесійнай кар’еры шматлікіх зорак баскетболу краіны, сярод якіх варта вылучыць Арвідаса Сабоніса, Шарунаса Марчулёніса, Жыдрунаса Ілгаўскаса, Лінаса Клейзы, Донатаса Мацеюнаса і Шарунаса Ясікявічуса.
Першы гольф-клуб «Elnias» у Літве быў адкрыты ў Коўне ў 2000 годзе. Яхт-клуб працуе ў Рэгіянальным парку Ковенскага вадасховішча.
Герб
[правіць | правіць зыходнік]На гарадскіх гербавых пячатках з XV стагоддзя адлюстроўваўся тур, з канца XV стагоддзя яго дапоўніў крыж. З 1843 года герб Ковенскай губерні, якім карыстаўся і губернскі горад Коўна, адлюстроўваў усталяваны на ратушнай плошчы помнік у памяць вайны 1812 года.
2 мая 1935 года гарадская рада Каўнаса зацвердзіла герб з выявай на пурпурным фоне белага тура з залатымі капытамі, рагамі і крыжам паміж рагамі. З 1969 года выкарыстоўваўся герб з выявай на чырвоным фоне белага зубра. Дэкрэтам прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі 30 чэрвеня 1993 года зацверджаны герб, які паўтарае гістарычны герб: на чырвоным шчыце белы тур з залатым крыжам паміж рагамі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У 1989 годзе насельніцтва складала 418 087 чалавек, паводле звестак усеагульнага перапісу насельніцтва 2001—381 300, у 2004—368 917, у 2016—297 669.
|
Этнічны склад
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад Вільні і Клайпеды, Коўна — адзін з самых монаэтнічных гарадоў Літвы. Літоўцы складаюць амаль 93 % яго насельніцтва, асноўнымі этнічнымі меншасцямі з’яўляюцца рускія, украінцы і палякі (каля 6 %).
Этнічны склад насельніцтва Коўна паводле перапісу 2001 годзе:
Раней у гісторыі горада, да Халакоста і масавай дэпартацыі палякаў, асноўнымі меншасцямі ў месце былі палякі і яўрэі, на якіх у суме прыходзілася да 4/5 насельніцтва дарэвалюцыйнага Коўна.
Этнічны склад насельніцтва Коўна паводле перапісу 1939 годзе:
- літоўцы — 60 %
- яўрэі — 25 %
- палякі — 10 %
- усходнія славяне — 5 %
Этнічны склад насельніцтва Коўна паводле перапісу 1919 годзе:
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]- ФК Каўна Жальгірыс — футбольны клуб.
- ФК Стумбрас — футбольны клуб.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Наталля Вішнеўская (1907—1989) — беларуская паэтэса.
- Дамінік Касакоўскі (1711—1743) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
- Кястуціс Кевалас (нар. 1972) — архібіскуп Каўнаскай архідыяцэзіі.
- Дамінікас Дамаркас (нар. 1992) — літоўскі баскетбаліст.
- Ірына Аляксандраўна Новікава (нар. 1956) — беларускі ўрач алерголаг-імунолаг. Доктар медыцынскіх навук (2002), дацэнт (2003), прафесар (2008).
- Вітаўтас Пяткявічус (1930—2008) — літоўскі пісьменнік, палітычны і грамадскі дзеяч.
- Бен Шан — амерыканскі мастак.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в http://www.kaunas.lt/apie-kauna/statistika/
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 140. sfn error: шмат якараў (2×): CITEREFЭнцВКЛ2005 (даведка)
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. — С. 19.
- ↑ Коўня . www.google.com. Праверана 16 снежня 2024.
- ↑ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 16.
- ↑ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 39—40.
- ↑ Прыклады імёнаў з Хронікі літоўскай і жамойцкай: «Емелюс, кроль албанский, учинил Ромуля и Румулюся… Устиагес, кроль медский… кроль напреднейши гишпанский Болгорос… зостал вторым царем гишпанским по отцу своем и деду, которому то имя дано Габис… Париса сына Приамусового, кролевича троянского»[9]
- ↑ Известия Императорской Академии наук. Т. 4. — СПб., 1855. С. 105.
- ↑ А. Кузьмин. Титулованная знать Великого княжества Литовского в “Великой войне” 1409–1411 гг. против Тевтонского ордена // Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV–XV стст. Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Мінск, 2011. с. 46-47
- ↑ Зайкоўскі Э. Літва гістарычная // Наша Слова. № 26 (917) 1 ліпеня 2009 г., № 27 (918) 8 ліпеня 2009 г.
- ↑ Jakubowski J. Przywilej Witolda dla miasta Kowna 1408 r. // Ateneum Wileńskie. Z. 3—4, 1930. S. 482—483.
- ↑ «Trakų vaivadija», Літоўскі інстытут гісторыі.
- ↑ L.Karalius: «Europos pirkliai puikiai žinojo Kauną LDK laikais». LZinios.lt.
- ↑ «The Hanseatic League in the Eastern Baltic», Encyclopedia of Baltic History. University of Washington.
- ↑ «Kaunas», WelcomeTo.lt
- ↑ Новае апісанне Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага… у перакладзе Алега (Давіда) Лісоўскага, Беларуская Палічка
- ↑ Zeiller M. Newe Beschreibung deß Königreichs Polen und Großherzogthumbs Lithauen. — Ulm, 1647. S. 23.
- ↑ Іншае апісанне Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага… у перакладзе Алега (Давіда) Лісоўскага, Беларуская Палічка
- ↑ Zeiller M. Anderte Beschreibung deß Königreichs Polen und Großherzogthumbs Lithauen. — Ulm, 1657. S. 127.
- ↑ «Development of Lithuanian energy sector». Lietuvos Energija
- ↑ «Žemaičių vyskupystės istorinis ir dailės palikimas». Limis.lt
- ↑ «Kauno kunigų seminarija — katalikybės ir lietuvybės židinys». Xxiamzius.lt.
- ↑ Dowojna-Sylwestrowicz M. Żmudź // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. S. 795.
- ↑ Dowojna-Sylwestrowicz M. Żmudź // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. S. 801.
- ↑ Уладзімір Свяжынскі. Літоўская мова // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 209. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Senn, Alfred Erich (2007). «Lithuania 1940: Revolution from Above». Rodopi. p. 10. ISBN 90-420-2225-6.
- ↑ Vardys, Vytas Stanley; Judith B. Sedaitis (1997). «Lithuania: The Rebel Nation». WestviewPress. pp. 34-36. ISBN 0-8133-1839-4.
- ↑ «Lietuva tarpukariu nebuvo atsilikėlė». Delfi.
- ↑ «Karo mokyklos kūrimasis 1919 m». Partizanai.org
- ↑ Liekis, Šarūnas (2010). «1939: The Year that Changed Everything in Lithuania’s History». New York: Rodopi. pp. 119—122. ISBN 9042027622.
- ↑ «Didžiosios tautos aukos». Partizanai.org.
- ↑ I. Žiemele. «Baltic Yearbook of International Law, 2001». 2002, Vol.1 p.10
- ↑ K. Dawisha, B. Parrott. «The Consolidation of Democracy in East-Central Europe». 1997 p. 293.
- ↑ Bubnys, Arūnas (1998). «Vokiečių okupuota Lietuva (1941—1944)». Vilnius: Lietuvos tautinis kultūros fondas. p. 38. ISBN 9986-757-12-6.
- ↑ «Kodėl J. Brazaičio perlaidojimo ceremonija sukėlė tiek aistrų?» Delfi.
- ↑ «Protests in Lithuania not Isolated». Lituanus.
- ↑ A «Chronicle of the Events of January 1991 and Later Months». Lietuvos Respublikos Seimas.
- ↑ «Baltic University Programme Urban Forum City Status Report V». Baltic University Programme.
- ↑ Koreans open LED lighting assembly plant in Kaunas. The Baltic Course.
- ↑ About Baltic Car Equipment. BCE.lt
- ↑ «Continental» statys gamyklą Kaune: ruošia 1 tūkst. darbo vietų. Delfi.
- ↑ The History of the Tunnel.Lietuvos Geležinkeliai.
- ↑ «Menas valdyti energiją». Lietuvos Energija.
- ↑ «Atidaryta rekonstruota Kauno autobusų stotis». Verslo žinios.
- ↑ «„Kauno autobusai“ ruošiasi kardinaliam transporto priemonių parko atnaujinimu». Kas vyksta Kaune.
- ↑ «Ledo ritulys». Elektrėnų sporto, turizmo ir pramogų centras.
- ↑ «Lietuvos tautinė olimpiada ir Pasaulio lietuvių sporto žaidynės». Lietuvos olimpinis muziejus.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ка́ўнас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 184—185. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Пазднякоў В. Коўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 140—141. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Kowno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 522—533.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каўнас
- Каунас (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі