Беларуска-амерыканская нацыянальная рада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуска-амерыканская нацыянальная рада (БАНР) — першая сталая беларуская арганізацыя ў ЗША. Заснавана 7 верасня 1941 г. у Чыкага. Заснавальнікі – Я. Тарасевіч, Я. Чарапук, П.Чопка, М.Аблажэй, І.Лобач, Я. Варонка, Я. Рэшаць. Да кастрычніка 1941 г. называлася Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны. Стаяла за аднаўленнне дзяржаўнасці БНР і непадзельнасць беларускіх зямель. У 2-ю сусветную вайну праз амерыканскія арганізацыі наладжвала дапамогу народу Беларусі, у пасляваенныя гады падтрымлівала беларускіх эмігрантаў. Прадстаўнікі БАНР удзельнічалі ў Агульнаамерыканскіх славянскіх кангрэсах (1942, 1944, 1946, 1948). Вядзе культурна-асветніцкую, выдавецкую і прапагандысцкую дзейнасць. Выдавала «Весткі БАНР» і «Беларускія весткі». На сучасным этапе БАНР звязана пераважна з дзейнасцю беларускай праваслаўнай царквы св. Юр’я.[1]

Зноскі

  1. Ляднёва, 1996

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляднёва А. Беларуска-амерыканская нацыянальная рада // БелЭн, у 18 т., т.2. Мн., 1996.