Міхаіл Львовіч Глінскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др Міхал (Міхаіл) Глінскі перанесена ў Міхаіл Глінскі з выдаленнем перасылкі
(Няма розніцы)

Версія ад 02:08, 16 кастрычніка 2011

Міхал (Міхаіл) Глінскі (мянушка Мажны; 1470 - 24 верасня 1534), - з роду Глінскіх, сын Льва Глінскага. Намеснік уценскі з 1499 г., маршалак дворны літоўскі з 1500 г., упраўляючы Віленсім манетным дваром з 1501 г. На чале войска ВКЛ перамог у Клецкай бітве.

Меў вялікі ўплыў на Вялікага князя Аляксандра, імкнуўся стварыць з часткі зямель княства (поўдзень Беларусі, часткі Украіны, Расіі) незалежную дзяржаву. Гэтыя памкненні перакрэсліў новы уладар ВКЛ - Жыгімонт I Стары, які да тагож зняў М. Глінскага са ўсіх пасад.

У 1508 г. Міхал стаў на чале паўстання Глінскіх, якое правалілася. З канца 1508 г. з сям'ёй у Маскве, атрымаў ва ўладанне г. Малаяраславец і Бароўск.

Падчас вайны Масквы з ВКЛ у 1512-1522 гг. хацеў вярнуцца ў Літву, але быў палонены рускімі і пасаджаны ў турму (1514-1526 гг.). Удзельнічаў ў паходзе Масквы на Казань у 1530 г. У 1534 г. зноў у турме, дзе і памёр.

Літаратура

  • ПСРЛ: II, 365—367; III, 199; IV, 281, 290; VI, 24, 53, 247—248, 256, 265, 267, 268, 270—272, 276; VII, 230; VIII, 249, 250, 257, 258, 272, 273, 287
  • Архангел. лет. 179, 184—186
  • Сказания Курбского и Герберштейн, «Rer. Mosc. comment.». Стрыйковский II, 343 и след. до 377, варш. изд. 1846
  • «Acta Tomiciana», Appendix I, 21
  • Собр. гос. гр. и дог. I, 155
  • Działyński, "Zbiór praw lit. II, 81
  • Bartoszewicz, в «Encykl. Powsz.». X, 19
  • Карамзин Н. М. История государства Российского. Том 7. Том 8.