Песня пра зубра: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
дадаў зноску, што ён беларускі паэт |
змена фота |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
|Назва = Песня пра зубра |
|Назва = Песня пра зубра |
||
|Назва-арыгінал = |
|Назва-арыгінал = |
||
|Выява = |
|Выява = Mikalojus Husovianas (Nicolaus Hussovianus).De statura feritate ac venatione bisontis carmen.jpg |
||
|Подпіс выявы = |
|Подпіс выявы = аркуш 1-га кракаўскага выдання (1523) «Песні пра зубра» |
||
|Жанр = паэма |
|Жанр = паэма |
||
|Аўтар = Мікола Гусоўскі |
|Аўтар = Мікола Гусоўскі |
Версія ад 22:43, 23 кастрычніка 2011
Песня пра зубра | |
---|---|
англ.: A Song about the Appearance, Savagery and Hunting of the Bison польск.: Pieśń o wyglądzie, dzikości i polowaniu na żubra | |
| |
Жанр | паэма |
Аўтар | Мікола Гусоўскі |
Мова арыгінала | лацінская |
Дата напісання | 1522 |
Дата першай публікацыі | 1523 |
«Песня пра зубра» — «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» («Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго[1]») — паэма беларускага[2] паэта-лацініста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага.
Гісторыя стварэння паэмы
Мікола Гусоўскі напісаў гэтую паэму ў 1522 годзе, калі знаходзіўся ў Рыме ў складзе дыпламатычнай місіі Вялікага княства Літоўскага. Твор быў напісаны на лацінскай мове па замове папы Льва X Медычы, які захацеў больш даведацца пра ВКЛ і незвычайнага звера — зубра, які вадзіўся там у лясах. Сын вялікакняскага лесніка, Мікола Гусоўскі з веданнем справы, падрабязна і дэталёва апісаў постаць, звычкі і паводзіны зубра, а таксама паляванне на яго. Аднак Мікола Гусоўскі не быў бы сапраўдным паэтам, калі б спыніўся толькі на гэтым. Паэма стала песняй аб сваім краі і народзе, роздумам пра лёс Радзімы, аб яе месцы на шляхах гісторыі.
Упершыню паэма была выдадзена ў Кракаве ў 1523 г. у складзе зборніка, які складаўся з аднайменнай паэмы, 11 вершаў і празаічнага прысвячэння каралеве Боне Сфорца.
У Беларусі 25 верасня 2008 г., да 485 года першай публікацыі паэмы «Песня пра зубра», была выпушчаная аднабаковая паштовая картка з арыгінальнай маркай.
Беларускія пераклады
- На беларускую мову існуюць 3 пераклады паэмы: Язэпа Семяжона, Наталлі Арсенневай і Уладзіміра Шатона
Літаратура
- Гусоўскі М. Песня пра зубра: Паэма / З лац., Мн. 1973. Перакладчык Язэп Семяжон
- Гусоўскі М. Песня пра зубра: Паэма / З лац., «Запісы беларускага інстытута навукі й мастацтва», Нью-Ёрк, 1996. Перакладчык Наталля Арсеннева. Рукапіс перакладу 1978-82.