Тарас на Парнасе: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+фота з апісаннем
Радок 2: Радок 2:
|Назва = Тарас на Парнасе
|Назва = Тарас на Парнасе
|Назва-арыгінал =
|Назва-арыгінал =
|Выява =
|Выява = Gorodok-verenitsyn.JPG
|Подпіс выявы = Памятная дошка ў гонар паэмы. [[горад Гарадок]]. Скульптар С.М.Сотнікаў
|Подпіс выявы =
|Жанр = сатырычная паэма
|Жанр = сатырычная паэма
|Аўтар = Канстанцін Вераніцын
|Аўтар = Канстанцін Вераніцын

Версія ад 22:50, 23 кастрычніка 2011

Тарас на Парнасе
Выданне
Памятная дошка ў гонар паэмы. горад Гарадок. Скульптар С.М.Сотнікаў
Жанр сатырычная паэма
Аўтар Канстанцін Вераніцын
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1855
Дата першай публікацыі 1889
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

«Тарас на Парнасе» (у раннім рукапісе загаловак, магчыма, аўтарскі — Узлезшы на Парнас, што вiдзеў там Тарас, у спісах і публікацыях ёсць і іншыя варыянты назвы), сатырычна-гумарыстычная ананімная паэма Канстанціна Вераніцына, помнік беларускай літаратуры ХІХ ст.

Аўтарства

Паэма напісана, найбольш верагодна, у 1850-я г. Доўга распаўсюджвалася ў рукапісах, упершыню апублікавана ў газеце «Минский листок» (№ 37 за 16.5.1889).

Праблема аўтарства складаная. Выказваліся думкі, што паэма належыць пяру В. Дуніна-Марцінкевіча ці А. Вярыгі-Дарэўскага, але творчая манера гэтых пісьменнікаў далёкая ад манеры аўтара паэмы «Тарас на Парнасе». Меркавалі, што паэму напісаў В. Равінскі, з якім звязваецца і аўтарства паэмы «Энеіда навыварат», або беглы дзекабрыст, які жыў у Клімавіцкім павеце на Магілёўшчыне пад імем Яўхіма Крупенькі. Большасць даследчыкаў аддае перавагу меркаванню этнографа Е. Раманава, што аўтар паэмы — адзін са студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута.[1] Былі падставы думаць, што паэма напісана якім-небудзь пецярбургскім літаратарам-беларусам.

Перспектывы для даследчыкаў адкрыў спіс паэмы з паметай: «К. Вераніцын, 15.4.1855, Гарадок».[2] Канстанцін Вераніцын (1834-1904) вучыўся ў Віцебскай гімназіі, Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі і Горы-Горацкім інстытуцеце. Магчыма, у напісанні паэмы ўдзельнічаў яго гімназічны таварыш Я. Вуль.[3]

Паэма адыграла вялікую ролю ў станаўленні беларускай літаратурнай мовы, развіцці беларускай літаратуры; перакладзена на многія мовы свету.

Сюжэт

Сюжэт твора — прыгоды палясоўшчыка Тараса, які, выправіўся ў пушчу, а трапіў на Парнас — месца, дзе жылі багі і паэты. Вобразы старажытных багоў і герояў у паэме зніжаны, аўтар скептычна ставіцца да эстэтыкі класіцызму. 3 сімпатыяй і майстэрствам створаны вобраз Тараса — адзін з першых рэалістычных вобразаў чалавека з народа ў беларускай літаратуры. У паэме даецца яскравая, напоўненая мноствам рэалій карціна побыту беларускіх сялян. Сатырычныя выпады скіраваны супраць псеўданароднай эстэтыкі, славянафільскай ідэалізацыі патрыярхальнага побыту, сентыменталізму. Паэма сцвярджала неўміручасць народа, яго таленавітасць і жыццялюбства.

У аснове мовы твора ўсходне-беларускія гаворкі, якімі аўтар віртуозна валодае. Адчуваецца цесная сувязь з фальклорам, народным гумарыстычным апавяданнем.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Кісялёў...
  2. Скалабан...
  3. Хаўстовіч...

Літаратура

  • Кісялёў Г. Пошукі імя. - Мн., 1978;
  • Лазарук М. Станаўленне беларускай паэмы. - Мн., 1968;
  • Скалабан В. Новыя матэрыялы з гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. // Шляхам гадоў. Мн., 1990. (Вып. 1);
  • Хаўстовіч М. Вераніцын ці Вуль? // XIX стагоддзе: Навук.-літ. альманах. Мн., 2000. Кн. 2.

Публікацыі

Шаблон:ВікіКрыніцы

  • Энеіда навыварат; Тарас на Парнасе. Мн., 1982;
  • Тарас на Парнасе: Нар. паэма. Мн., 1998;
  • Вераніцын К. Тарас на Парнасе. Паэмы / Уклад. з тэкст. падрыхт. і камент. Ю. Пацюпы, прадм. Я. Янушкевіча. — Мн.: Маст. літаратура, 2009. — 79 с.