Аляксандр Яраславіч Неўскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: is:Alexander Nevskíj |
Ripchip Bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат змяніў: hu:I. Sándor vlagyimiri nagyfejedelem |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
[[gl:Alexandre Nevski]] |
[[gl:Alexandre Nevski]] |
||
[[he:אלכסנדר נבסקי]] |
[[he:אלכסנדר נבסקי]] |
||
[[hu:I. |
[[hu:I. Sándor vlagyimiri nagyfejedelem]] |
||
[[is:Alexander Nevskíj]] |
[[is:Alexander Nevskíj]] |
||
[[it:Aleksandr Nevskij]] |
[[it:Aleksandr Nevskij]] |
Версія ад 21:20, 21 лістапада 2011
Аляксандр Яраславіч (30 мая 1220, Пераяслаў-Залескі — 14 лістапада 1263, Гарадзец) — князь наўгародскі (1236—1240, 1241—1251), цверскі (1247-1252), вял.кн. кіеўскі (1249-1263), уладзімірскі (1252—1263), прылічаны да святых. З роду Рурыкавічаў (11-е калена).
Сын пераяслаўскага кн. Яраслава Усеваладавіча. Паводле Жыція, разбіў шведскі атрад у бітве на Няве (15.7.1240), але заходнія крыніцы гэта не пацвярджаюць. Вясною 1241 г. узяў штурмам і разбурыў крэпасць Капор'е, выгнаў немцаў са Пскова. У 1242 г. разбіў немцаў на льдзе Чуцкага возера (г.зв. "Лядовае пабаявішча", 5.4.1242). У 1245 г. адбіў некалікі літоўскіх набегаў на паўночна-заходнюю Русь, у 1253 г. адбіў папад немцаў на Пскоў, заключыў дагавор з Лівонскім ордэнам, у 1256 г. здзейсніў паспяховы паход у Фінляндыю. Вёў перапіску з Папам Рымскім, яе мэты, вынікі і ацэнкі спрэчныя ў гістарыяграфіі. Імкнуўся да захавання міру з ардынскімі ханамі, 5 разоў ездзіў да Каракарума і Сарая. Пахаваны ў саборы Раждзественскага манастыра ва Уладзіміры.
У 15 ст. ад наўгародцаў празваны "Храбрым", у 16 ст. — "Неўскім". Пры мітрапаліце Макарыі, на Маскоўскім саборы 1547 г., кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой ў ліку дабраверных. У агіяграфічнай літаратуры выведзены ідэальным князем-воінам.
Паводле загаду імп. Пятра I, у 1724 г. рэшткі Аляксандра Яраславіча перенесеныя з Уладзіміра ў Санкт-Пецярбург у Аляксандра-Неўскі манастыр (пазней лаўра), дзе захоўваюцца дасюль.
Літаратура
- Князь Александр Невский и его эпоха: Исслед. и материалы. СПб., 1995;
- Пашуто В. Т. Александр Невский. М.; Екатеринбург, 1995.
- Раздорский А. И. Александр Невский, кн. (1220 или 1221-1263) // Санкт-Петербург: Энциклопедия. 2-е изд., испр. и доп. СПб: ООО «Бизнес-пресса»; М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2006. 1024 с.: ил. ISBN 5-8110-0107-X