Балоння

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Балоння
Bologna
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
140 км²
Вышыня цэнтра
54 м
Насельніцтва
374 425 чалавек (31.12.04)
Шчыльнасць
2643 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
051
Паштовы індэкс
40100
Аўтамабільны код
BO
Афіцыйны сайт
спасылка (італ.)
Балоння на карце Італіі
Балоння (Італія)
Балоння
Балоння (Італія)
Балоння

Балоння[1] (італ.: Bologna, на мясцовым дыялекце: Bulaggna) — горад у паўночнай Італіі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі і сталіца рэгіёна Эмілія-Раманья. Размяшчаецца паміж ракой По і Апенінамі. Насельніцтва — амаль 370 000 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Балоння была заснавана этрускамі пад назвай Felsina. Пазней яна зрабілася рымскай калоніяй (каля 189 года да н.э.), якую рымляне назвалі Bononia. У Сярэднявеччы Балоння была значным гандлёвым і навуковым цэнтрам.

Універсітэт[правіць | правіць зыходнік]

Балоння вядомая сваім універсітэтам, які лічыцца найстарэйшым у Еўропе (заснаваны ў 1088 годзе). У Сярэднявеччы ён быў важным асяродкам інтэлектуальнага жыцця. Сярод яго выпускнікоў Дантэ Аліг’еры, Франчэска Петрарка, Эразм Ратэрдамскі, Мікалай Капернік, Томас Бекет.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.2., Мн., 1996, С.256.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]