Георгій Іванавіч Максімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Іванавіч Максімаў
Дата нараджэння 27 жніўня 1916(1916-08-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1980(1980-08-11) (63 гады)
Месца смерці
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Кутузава III ступені Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Георгій Іванавіч Максімаў (27 жніўня 1916, х. Махавой, цяпер Валгаградская вобласць — 11 жніўня 1980, Кіеў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

Скончыў няпоўную сярэднюю школу. Працаваў загадчыкам гандлёвага аддзела Андыжанскага райвыканкама. Прызваны ў армію ў 1936 годзе. Скончыў Харкаўскае ваенна-палітычнае вучылішча ў 1941 годзе.

З ліпеня 1941 года ў дзеючай арміі. Змагаўся на Заходнім, Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Быў двойчы паранены, кантужаны.

Асабліва вызначыўся ў ходзе Сумскай-Прылуцкай наступальнай аперацыі Варонежскага фронту пры фарсіраванні Дняпра, захопе Букрынскага плацдарма і ў баях за ўтрыманне і пашырэнне плацдарма.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» Георгію Іванавічу Максімаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (пасмяротна).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]