Гіпотэза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гіпо́тэза (стар.-грэч.: ὑπόθεσις — здагадка; ад ὑπό — знізу, пад + θέσιςтэзіс) — навуковая здагадка, якая вылучаецца дзеля тлумачэння любой з'явы і патрабуе праверкі на вопыт і тэарэтычнага абгрунтавання, дзеля таго каб стаць дакладнай навуковай тэорыяй. Таксама — недаказанае сцвярджэнне або здагадка. Любая гіпотэза павінна быць абвергнута ці пацверджана (даказана). Бясспрэчныя здагадкі (напрыклад, аксіёмы) гіпотэзамі не з'яўляюцца.

Асаблівасцю гіпотэзы, як формы навуковых ведаў з'яўляецца тое, што яна заўсёды мае пэўную ступень імавернасці, адрозную ад 100%.

Таксама гіпотэза можа вызначацца як форма развіцця ведаў, што ўяўляе сабой абгрунтаванае меркаванне, высунутае з мэтай высвятлення уласцівасцей і прычын доследных з'яў (В. І. Кірылаў, А. А. Старчанка).

Як правіла, гіпотэза выказваецца на аснове шэрага назіранняў (прыкладаў), якія пацвярджаюць яе, і таму выглядае праўдападобна. Гіпотэзу ў далейшым або даказваюць, ператвараючы яе ва ўстаноўлены факт (гл. тэарэма, тэорыя), або абвяргаюць (напрыклад, паказваючы контрпрыклад), пераводзячы ў разрад памылковых сцвярджэнняў.

Недаказаная і неабвергнутая гіпотэза называецца адкрытай праблемай.

Фарміраванне гіпотэз[правіць | правіць зыходнік]

Гіпотэзы, як ідэі, маюць імавернасны характар і ў сваім развіцці маюць тры стадыі:

  1. Назапашванне матэрыялу, вылучэнне гіпотэзы;
  2. Фарміраванне асноўнай гіпотэзы і яе абгрунтаванне;
  3. Праверка атрыманых вынікаў на практыцы.

Праверка гіпотэз[правіць | правіць зыходнік]

Пераверка гіпотэзы здзяйсняецца з дапамогай эксперыменту ці серыі эксперыментаў. Дзеля правядзення эксперыменту дзеля пераверкі гіпотэзы спачатку ствараецца мадэль, у рамках якой мяркуецца праводзіць дадзены эксперымент. Па выніках эксперыменту да гіпотэзы ўносяцца карэктыроўкі і праводзяцца новыя эксперыменты.

Прыклады матэматычных гіпотэз[правіць | правіць зыходнік]

Праблемы тысячагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

Матэматычны інстытут Клэя прапанаваў па мільёне долараў ЗША за рашэнне кожнай з наступных матэматычных праблем:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]