Эндру Джон Уайлс
| Эндру Джон Уайлс | |
|---|---|
| англ.: Sir Andrew John Wiles | |
| | |
| Дата нараджэння | 11 красавіка 1953[1][2][…] (73 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Maurice Wiles[d] |
| Маці | Paddy Mowll[d][5] |
| Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | тэорыя лікаў |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар навук[d] ()[6] (16 ліпеня 1998) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | John H Coates[d][7] |
| Вядомы як | матэматык, які даказаў Вялікую тэарэму Ферма |
| Член у | |
| Узнагароды |
прэмія Уайтхеда[d] (1988) член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1989) прэмія Ферма (1995) прэмія Астроўскага[d] (1996) Каралеўскі медаль[d] (1996) стыпендыя Мак-Артура (1997) прэмія Коўла[d] (1997) прэмія Шаа[d] (2005) Абелеўская прэмія (2016) медаль дэ Моргана[d] (2019) |
Сэр Эндру Джон Уайлс (англ.: Sir Andrew John Wiles, нар. 11 красавіка 1953 года, Кембрыдж, Вялікабрытанія, рыцар-камандор Ордэна Брытанскай Імперыі з 2000) — англійскі і амерыканскі матэматык, прафесар матэматыкі Прынстанскага ўніверсітэта, загадчык кафедры матэматыкі, член навуковага савета Інстытута матэматыкі Клэя. Атрымаў навуковую ступень бакалаўра ў 1974 годзе ў каледжы Мёртан Оксфардскага ўніверсітэта. Навуковую кар’еру пачаў летам 1975 пад кіраўніцтвам прафесара Джона Коўтса ў каледжы Клэр Кембрыджскага ўніверсітэта, дзе і атрымаў ступень доктара. У перыяд з 1977 па 1980 Уайлс займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка ў каледжы Клэр і дацэнта ў Гарвардскім універсітэце. Сумесна з Джонам Коўтсам ён працаваў над арыфметыкай эліптычных крывых з комплексным памнажэннем метадамі тэорыі Івасавы. У 1982 годзе Уайлс пераехаў з Вялікабрытаніі ў ЗША.
Адной з галоўных падзей у яго кар’еры стаў доказ Вялікай тэарэмы Ферма і выяўленне тэхнічнага метаду, які дазволіў скончыць доказ з дапамогай яго былога аспіранта, Рычарда Тэйлара, у 1994 годзе. Працаваць над тэарэмай Ферма ён пачаў летам 1986 года пасля таго, як Кен Рыбет даказаў гіпотэзу аб сувязі паўстабільных эліптычных крывых (асобнага выпадку тэарэмы Таніямы — Сімуры) з тэарэмай Ферма. Асноўная ідэя аб такой сувязі належыць нямецкаму матэматыку Герхарду Фраю.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Andrew Wiles // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrew Wiles // Encyclopædia Britannica
- 1 2 Notable Names Database — 2002.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ https://warwick.ac.uk/services/gov/hongrads/list/
- ↑ Andrew Wiles - The Mathematics Genealogy Project — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ Academy of Europe: Wiles Andrew Праверана 2 студзеня 2026.
- ↑ APS Member History Праверана 2 студзеня 2026.
- Нарадзіліся 11 красавіка
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Кембрыджы
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Дактары навук
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура
- Лаўрэаты прэміі Шаа
- Лаўрэаты Абелеўскай прэміі
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Вялікабрытаніі
- Матэматыкі ў тэорыі лікаў
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Матэматыкі XXI стагоддзя
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта