Дзмітрый Аляксандравіч Платонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Платонаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Платонаў
Нарадзіўся 7 лютага 1986(1986-02-07)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 74 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2005 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 23 (7)
2006—2008 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 37 (3)
2008   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 23 (3)
2009 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 24 (3)
2010—2012 Беларусь Гомель 64 (35)
2013—2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 53 (16)
2016—2017 Латвія Спартак (Юрмала) 37 (16)
2018 Латвія РФШ (Рыга) 12 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Дзмітрый Платонаў (нар. 7 лютага 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Брат-блізнюк Дзмітрыя, Павел, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню заявіў аб сабе ў 2005 годзе, гуляючы за «Зорку-БДУ». Потым два сезоны гуляў за барысаўскі БАТЭ, у шэрагах якога двойчы стаў чэмпіёнам краіны. Не праходзячы ў асноўны склад барысаўскага клуба, пайшоў у арэнду ў «Граніт», потым гуляў за «Шахцёр». У пачатку 2010 года перайшоў у «Гомель». У сезоне 2010 у Першай лізе забіў за «Гомель» 25 мячоў, і клуб вярнуўся ў Вышэйшую лігу. У другой палове сезона 2011 не гуляў па прычыне траўмы.

У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[3]. Пачаў сезон іграком асновы, але ў красавіку атрымаў траўму і выбыў на месяц. Адразу пасля вяртання, 12 мая 2013 года, адзначыўся хет-трыкам у вароты мазырскай «Славіі». У чэрвені 2013 года атрымаў чарговую траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Пачатак сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, а потым звычайна ўзмацняў жодзінцаў пасля выхаду на замену. У канцы сезона стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. Усяго за сезон 2014 забіў 6 галоў, з іх 4 — пасля выхаду на замену.

У лютым 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[5]. У сезоне 2015 здолеў з 7 галамі стаць найлепшым бамбардзірам клуба ў чэмпіянаце. Па заканчэнні тэрміну кантракта ў лютым 2016 года пакінуў Жодзіна[6].

У сакавіку 2016 года перайшоў у юрмальскі «Спартак»[7]. Дапамог «Спартаку» стаць чэмпіёнам Латвіі, а сам з 12 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату 2016.

У студзені 2018 года стаў іграком іншага латвійскага клуба — РФШ[8]. Пачынаў сезон у асноўным складзе, але пазней стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2018 года стала вядома, што латвійскі клуб не стане падаўжаць кантракт з нападнікам на наступны сезон[9].

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», але не падышоў[10] і вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[11].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003 дубль Зорка-БДУ Беларусь 9 1
2004 дубль Зорка-БДУ Беларусь 10 1
2005 Д1 Зорка-БДУ Беларусь 23 7
2006 Д1 БАТЭ Беларусь 18 2
2007 Д1 БАТЭ Беларусь 19 1
2008 Д1 Граніт Беларусь 23 3
2009 Д1 Шахцёр Беларусь 24 3
2010 Д2 Гомель Беларусь 28 25
2011 Д1 Гомель Беларусь 8 2
2012 Д1 Гомель Беларусь 28 8
2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 10 3
2014 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 19 6
2015 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 24 7
2016 Д1 Спартак Латвія 21 12
2017 Д1 Спартак Латвія 16 4
2018 Д1 РФШ Латвія 12 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dmitri Platonov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_platonov/
  3. Дмитрий и Павел Платоновы перешли в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (30 студзеня 2013). Праверана 16 красавіка 2024.
  4. Дмитрий Платонов продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (30 студзеня 2014). Праверана 16 красавіка 2024.
  5. Дмитрий Платонов продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (9 лютага 2015). Праверана 16 красавіка 2024.
  6. Дмитрий Платонов покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (1 лютага 2016). Праверана 16 красавіка 2024.
  7. Дмитрий Платонов стал четвертым белорусским игроком в юрмальском "Спартаке" (руск.). football.by (10 сакавіка 2016). Праверана 16 красавіка 2024.
  8. Дмитрий Платонов перешел в рижский РФС (руск.). football.by (23 студзеня 2018). Праверана 16 красавіка 2024.
  9. Рижский РФС не будет продлевать контракт с Дмитрием Платоновым (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 16 красавіка 2024.
  10. Платонов и Текло не подошли брестскому "Динамо" (руск.). football.by (13 лютага 2019). Праверана 16 красавіка 2024.
  11. Двукратный чемпион Беларуси и Латвии завершил карьеру в 33 года (руск.). football.by (1 лістапада 2019). Праверана 16 красавіка 2024.