Мергель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мергель

Мергель — асадкавая горная парода змешанага глініста-карбанатнага складу: 50 — 75 % карбанат (кальцыт, радзей даламіт), 25 — 50 % — нерастваральны астатак (SiO2 + R2O3). Колер светлы, пераважна шэры, з рознымі адценнямі. Тэкстура сланцаватая, аалітавая, мелападобная, шчыльная, зямлістая, камякаватая. Парода глеістая, у вільготным стане пластычная, пасля высыхання рыхлая. Вылучаюцца гліністы мергель (25—50 % карбанатаў), уласна мергель (50—75 %) і вапнавы мергель (75—95 %). У залежнасці ад дамешак адрозніваюць мергелі даламітавыя, крэменязёмістыя, пясчаныя, глаўканітавыя і інш. Утвараецца пераважна ў марскіх умовах, а таксама на дне азёр, у тарфяных балотах, на вільготных лугах. Трапляецца ў адкладах ад верхняга пратэразою да антрапагену. Заляганне пластавое, радзей лінзападобнае. Шырока выкарыстоўваецца ў цэментнай прамысловасці.

На Беларусі для вытворчасці цэменту, будаўнічага матэрыялу і вапнавых угнаенняў здабываецца мергель марскога паходжання. Найбольш радовішча Камунарскае (Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці), дзе прамысловыя запасы складалі 386,5 млн т (1999). Выяўлена таксама 300 пакладаў вапнавага прэснаводнага мергелю з агульнымі запасамі да 200 млн т.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]