Муцыа Атэндала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муцыа Атэндала
італ.: Muzio Attendolo
Нараджэнне 28 мая 1369
Смерць 4 студзеня 1424 (54 гады)
Род Сфорца
Бацька Giovanni Attendolo[d]
Маці Elisa Petraccini[d]
Жонка Antonia Salimbeni[d]
Дзеці Франчэска Сфорца, Leone Sforza[d], Elisa Sforza[d], Antonia Sforza[d], Gabriele Sforza[d], Bosio I Sforza[d] і Alessandro Sforza[d]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць кандацьер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Муцыа Атэндала (італ.: Muzio Attendolo) па мянушцы «Сфорца» (італ.: Sforza — «Моцны»; 28 мая 1369 — 4 студзеня 1424) — італьянскі кандацьер, заснавальнік дынастыі Сфорца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Муцыа Атэндала на выяве XV стагоддзя

Нарадзіўся ў паселішчы Каціньёла (Раманья) у заможнай сям’і Атэндала, быў хрышчоны імем Джакама. «Муцыа» — памяншальнае ад італ.: Giacomuzzo. Бацькі — Джавані Атэндала і Эліза дэі Петрацыні.

Ва ўзросце 15 гадоў далучыўся да атрада кандацьера Бальдрына да Пенікале. Паводле легенды салдаты, якія праходзілі міма, паклікалі яго з сабой, Муцыа кінуў сякеру і загадаў: калі ён захрасне ў дрэве, то юнак пойдзе з салдатамі, калі зваліцца на зямлю, тое застанецца. Гэта гісторыя стала сямейнай легендай: калі герцаг Франчэска Сфорца паказваў свой міланскі замак, ён прыгаворваў, хітра паглядаючы вакол, што ўсяму гэтаму яны абавязаны сякеры, якая захрасла ў дрэве.

Наступныя 15 гадоў Муцыа праслужыў з кандацьерам Альберыка да Барбіяна ў кампаніі Святога Георгія (кандотэ), менавіта тады заслужыў сваю мянушку «Моцны». І заслужана: ён быў вельмі сільны фізічна, мог сагнуць падкову і ўскочыць у сядло ў поўным узбраенні.

Са сваімі людзьмі служыў Джану Галеаца Вісконці, але з-за паклёпу быў вымушаны бегчы з Мілана. Паступіў на службу Фларэнцыі. Служыў Ферары і Рыму. Папа перадаў яму ў асабістае валоданне родны горад — Каціньёлу.

Паступіў на службу да Уладзіслава Неапалітанскага, які выхоўваў узятага ў закладнікі сына Муцыа Франчэска разам з прынцамі. Кароль падарыў хлопчыку некалькі гарадоў і зрабіў яго графам Трыкарыка. Новая каралева Джаванна II Неапалітанская, стаўшы кіраўніцай пасля смерці брата, адрознівалася няўстрыманасцю ў асабістым жыцці. Па намове аднаго з яе раўнівых фаварытаў па прозвішчы Алопа, Сфорцы быў арыштаваны і правёў у няволі 4 месяцы. Затым у пошуках ваеннай падтрымкі Алопа вызваліў Сфорцу і выдаў за яго сваю сястру. Праз некаторы час каралева выйшла замуж, і Алопа, яе фаварыт, паў, амаль захапляючы за сабой Муцыа.

У наступныя гады змагаўся з кандацьерамі Брача і Тартальям. Быў прыхільнікам Людовіка Анжуйскага ў яго барацьбе з каралевай Джаваннай. Падчас адной з бітваў з Брача патануў пры фарсіраванні ракі Пескары.

Справа бацькі працягнуў яго сын Франчэска.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Палюбоўніца па імі Лючыя Трэгані (Лючыя дзі Тэрцана) нарадзіла яму прынамсі семярых дзяцей (у тым ліку Франчэска і Алесандра Сфорцаў), але перад жаніцьбай Муцыа выдаў яе замуж за свайго афіцэра. У 1409 годзе ажаніўся з Антоніяй, сястрой графа Салімбені, кіраўніка Картоны. Законная жонка нарадзіла яму сына Босіа, які быў забіты маладым, але пакінуў нашчадства ад спадчынніцы графаў Санта Ф’ёра ў Таскане Сесіліі Альдабрандэскі. Нашчадкі Босіа кіравалі ў Таскане да сярэдзіны XVII стагоддзя, перажыўшы ўсе астатнія галіны дому Сфорца. Другой жонкай Муцыа стала сястра Пандульфа Алопа, па імі Катэла (Кацярына), якая нарадзіла двух дзяцей. Трэці шлюб — з Марыяй, удавой Людовіка II Арагонскага і графа Чэлана, якая нарадзіла Габрыэля, у будучыні манаха.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]