Перагледжаны Новы агульны каталог

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Перагледжаны Новы агульны каталог (англ.: Revised New General Catalogue або RNGC) і яго дадатак — Перагледжаны Індэкс-каталог (англ.: Revised Index Catalogue або RIC) — перапрацаваныя рэдакцыі арыгінальнага Новага агульнага каталога і Індэкс-каталогаў, створаных Д. Л. Э. Дрэерам. Некаторыя значэнні яркасці аб'ектаў былі вымераны Дрэерам недастаткова дакладна; акрамя таго, для некаторых аб'ектаў гэта былі не цалкам выразныя апісанні. Гэтыя недахопы і былі ліквідаваны ў перагледжаных рэдакцыях. Гэтыя каталогі з'яўляюцца найбольш папулярнымі каталогамі аб'ектаў далёкага космасу ў аматараў астраноміі. Яны таксама выкарыстоўваюцца ў большасці электронных планетарыяў у якасці крыніц даных пра гэтыя аб'екты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]