Спаса-Праабражэнскі манастыр (Ноўгарад-Северскі)
Славутасць | |
Спаса-Праабражэнскі манастыр | |
---|---|
52°00′34″ пн. ш. 33°17′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Месцазнаходжанне | Ноўгарадзе-Северскім |
Канфесія | Праваслаўе |
Архітэктурны стыль | украінскае барока[d] |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спаса-Праабражэнскі манастыр — помнік украінскай архітэктуры 17—18 ст. у Ноўгарадзе-Северскім (Чарнігаўская вобласць).
Заснаваны ў 11 ст. (паводле іншых звестак у пач. 12 ст.). Манастыр абкружаны каменнымі сценамі з надбрамнай вежай-званіцай (1670—99). На тэрыторыі ансамбля рэшткі храма 12 — пач. 13 ст., Петра-Паўлаўская царква з трапезнай (15 ст.), будынак бурсы (1657—67), карпусы келляў, настаяцеля (усе 17 ст.), Ільінская царква (1785—95), Спаса-Праабражэнскі сабор у стылі класіцызму (1791—96, праект Дж. Кварэнгі).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ноўгарад-Северскі Спаса-Праабражэнскі манастыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Спаса-Праабражэнскі манастыр (Ноўгарад-Северскі) на Вікісховішчы |