Адыгэ-Хабльскі раён
Адыгэ-Хабльскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1957 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Вышыня над узроўнем мора |
645 м |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 87870 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адыгэ-Хабльскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Карачаева-Чаркескай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — аул Адыгэ-Хабль.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адыгэ-Хабльскі раён размешчаны ў паўночна-заходняй частцы рэспублікі і мяжуе з землямі Хабезскага і Абазінскага раёнаў на поўдні, з Атрадненскім раёнам Краснадарскага края на захадзе, з Качубееўскім раёнам Стаўрапольскага края на поўначы, з Прыкубанскім раёнам на ўсходзе, а таксама з Нагайскім раёнам, які дзеліць тэрыторыю Адыгэ-Хабльскага раёна на дзве няроўныя часткі.
Паводле занальнага раянавання тэрыторыя раёна з поўначы на поўдзень дзеліцца на 2 зоны — раўнінную і перадгорную, раўніны прыкметна пераважаюць. Сярэднія вышыні на тэрыторыі раёна вагаюцца ад 400 да 700 метраў над узроўнем мора.
Гідраграфічная сетка на тэрыторыі раёна прадстаўлена ў асноўным рэкамі. Найбольш буйныя — Кубань, Вялікі Зелянчук, Малы Зелянчук, Вялікі Шчаблонак і Малы Шчаблонак.
Агульная плошча тэрыторыі раёна — 323,37 км² (з 2008 года).