Хабезскі раён
| Хабезскі раён | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у |
|
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | 87873 |
| Афіцыйны сайт | |
Хабезскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Карачаева-Чаркескай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — аул Хабез.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хабезскі раён размешчаны ў заходняй частцы рэспублікі і мяжуе з землямі: Адыгэ-Хабльскага і Нагайскага раёнаў на поўначы, з Абазінскім і Прыкубанскім раёнамі на ўсходзе, з Усць-Джэгуцінскім раёнам на паўднёвым усходзе, з Зелянчукскім раёнам на поўдні і паўднёвым захадзе, а таксама з Атрадненскім раёнам Краснадарскага края на захадзе.
Паводле занальнага раянавання тэрыторыя раёна з поўначы на поўдзень дзеліцца на 2 зоны — перадгорную і горную. Вышыні на тэрыторыі раёна вагаюцца ад 500 да амаль 1600 метраў над узроўнем мора.
Гідраграфічная сетка ў раёне прадстаўлена ў асноўным падбасейнамі рэк Вялікі Зелянчук і Малы Зелянчук, якія маюць мноства прытокаў на тэрыторыі раёна.
Агульная плошча тэрыторыі раёна — 528,53 км² (з 2013 года).