Ажэн
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ажэ́н (фр.: і акс.: Agen) — адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Лот і Гарона ў рэгіёне Новая Аквітанія, Францыя. Размешчаны на беразе Гароны ля падножжа 162-метровага ўзгорка Эрмітаж. Насельніцтва — 30 170 чалавек (1999 год).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў «Запісках аб Гальскай вайне» Юлія Цэзара як Агінум (лац.: Aginnum). У 509 годзе перайшоў у рукі Хлодвіга. У сярэднія вякі — сталіца графства Ажэнуа, якое ўваходзіла з XII па XV стагоддзе ва ўладанні англійскіх каралёў. У 1578 годзе аддадзены ў пасаг Маргарыце Валуа пры заключэнні ёй шлюбу з Генрыхам Наварскім. З Ажэна паходзіла сямейства гуманістаў Скалігераў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Ален Аспэ, французскі фізік
- Жан Венсан Фелікс Ламуру, французскі альголаг
- Бернар Жэрмен дэ Ласепед, французскі іхтыёлаг
Зноскі
- ↑ а б Code officiel géographique Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ Sandre
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.