Маргарыта дэ Валуа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргарыта дэ Валуа
фр.: Marguerite de Valois
Франсуа Клуэ. Партрэт Маргарыты Валуа.
Франсуа Клуэ. Партрэт Маргарыты Валуа.
Сцяг Каралева-кансорт Навары
18 жніўня 1572 — 30 снежня 1599
Папярэднік Антуан дэ Бурбон
Пераемнік Марыя Медычы
Сцяг Каралева-кансорт Францыі
2 жніўня 1589 — 30 снежня 1599
Папярэднік Луіза Латарынгская
Пераемнік Марыя Медычы

Нараджэнне 14 мая 1553[1]
Смерць 27 сакавіка 1615(1615-03-27)[1][2][…] (61 год)
Месца пахавання
Род Валуа і Бурбоны
Імя пры нараджэнні фр.: Marguerite de Valois
Бацька Генрых II Валуа[3][4][…]
Маці Кацярына Медычы[3][4][…]
Муж Генрых IV[5][3][…]
Дзеці няма
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць гаспадыня літаратурнага салону, пісьменніца
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маргарыта дэ Валуа (фр.: Marguerite de Valois; 14 мая 1553, Сен-Жэрменскі палац, Сен-Жэрмен-ан-Ле, Францыя — 27 сакавіка 1615, Парыж, Францыя), вядомая таксама як «Каралева Марго» — французская прынцэса, дачка караля Генрыха II і Кацярыны Медычы. У 1572—1599 гадах была жонкай Генрыха дэ Бурбона, караля Наварскага, які пад імем Генрыха IV заняў французскі прастол.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я і дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Маргарыта была самай малодшай, трэцяй дачкой і сёмым дзіцем французскага караля Генрыха II і Кацярыны Медычы. Французскі прастол па чарзе займалі яе браты: Францыск II (15591560), Карл IX (15601574) і Генрых III (15741589).

З маленства дзяўчынка адрознівалася мілатою, незалежным норавам і вострым розумам, і ў духу эпохі Рэнесансу атрымала добрую адукацыю: ведала латынь, старажытнагрэчаскую, італьянскую, іспанскую мовы, вывучала філасофію і літаратуру, ды і сама нядрэнна валодала пяром. Марго яе ніхто, акрамя брата, караля Карла IX, не называў. Імя Марго — выдумка Аляксандра Дзюма, растыражаваная ў наступны час.

Матрыманіяльныя планы[правіць | правіць зыходнік]

З ранняга дзяцінства рука Маргарыты была прадметам гандлю: спачатку яе прапанавалі ў жонкі Генрыху дэ Бурбону, прынцу Беарнскаму і спадчынніку каралеўства Навара, затым дону Карласу, сыну Філіпа Другога Іспанскага, затым партугальскаму каралю Себасцьяну. Тым не менш, непрымірымая пазіцыя французскага двара на перамовах і чуткі пра паводзіны Маргарыты прывялі да правалу і іспанскіх, і партугальскіх перамоў. Па палітычных прычынах Карл IX і Кацярына Медычы аднавілі перамовы наконт шлюбу Маргарыты і Генрыха дэ Бурбона.

У 1570 годзе пачынаецца яе бурны раман з герцагам Гізам — фактычным главой каталікоў Францыі і пазней прэтэндэнтам на трон, але кароль Карл IX і Кацярына Медычы забаранілі ёй думаць пра гэты шлюб, які б узмацніў Гізаў і парушыў баланс паміж каталікамі і пратэстантамі. Мяркуючы па ўсім, Гіз і Маргарыта да канца жыцця захоўвалі пачуцці адзін да аднаго, што пацвярджае сакрэтная перапіска каралевы.

Каралева Наварская[правіць | правіць зыходнік]

Сцэна ў спальні Маргарыты ў Варфаламееўскую ноч

З мэтай замацавання чарговага эфемернага міру паміж каталікамі і гугенотамі (пратэстантамі) Францыі, 18 жніўня 1572 года дзевятнадцацігадовая Маргарыта была выдадзена замуж за аднаго з лідараў гугенотаў васямнаццацігадовага Генрыха дэ Бурбона, караля Наварскага, свайго траюраднага брата, прынца крыві. Яе вяселле, адсвяткаваная з вялікай пышнасцю, скончылася Варфаламееўскай ноччу, ці «парыжскім крывавым вяселлем» (24 жніўня). Мяркуючы па ўсім, Кацярына Медычы трымала сваю дачку ў поўным няведанні пра разню, якая рыхтуецца ў Луўры, і нават разлічвала на яе смерць, каб здабыць дадатковы аргумент у барацьбе з гугенотамі і іх правадырамі. Цудам ацалеўшы падчас разні і захаваўшы стрыманасць, Маргарыта выратавала жыцці некалькім гугеноцкім дваранам і галоўнае, свайму мужу, Генрыху Наварскаму, адмовіўшыся афармляць развод з ім, як настойвалі яе сваякі.

Маргарыта з братам Франсуа (справа)

Калі Генрых Наварскі бег з Парыжа ў 1576 годзе, яна нейкі час яшчэ заставалася пры двары ў якасці закладніцы, паколькі Генрых III небеспадстаўна падазраваў, што яна была датычная да ўцёкаў мужа. У 1577 годзе ёй дазволілі здзейсніць дыпламатычную паездку ў іспанскую Фландрыю, абхопленую вызваленчым рухам, з мэтай падрыхтаваць глебу для яе малодшага брата Франсуа Алансонскага, які прэтэндаваў на ўладу ў гэтай краіне. Яна правяла досыць паспяховыя перамовы з фламандскай знаццю, настроенай па-прафранцузску, але ледзь пазбегнула сустрэчы з атрадамі дона Хуана Аўстрыйскага, іспанскага губернатара Нідэрландаў. Апошні, мяркуючы па ўсім, быў у яе закаханы. Каралева адправілася да свайго мужа толькі ў 1578 годзе, калі быў заключаны папярэдні мір з гугенотамі, і да пачатку 1582 года жыла ў яго рэзідэнцыі ў Нераку, у Навары, сабраўшы вакол сябе бліскучы двор.

Пасля гэтага Маргарыта па патрабаванні маці, Кацярыны Медычы, паўтара года правяла ў Парыжы, але ў жніўні 1583 года ў яе адбылася сварка з Генрыхам III, які абвінаваціў яе ў тым, што яна не выконвае свой абавязак у адносінах да сям’і Валуа, і замест ролі палітычнай пасродніцы, якую яна адыгрывала ўсе гэтыя гады, пусцілася ў любоўныя прыгоды з прыдворным караля — маркізам дэ Шанвалонам, і пасварылася з каралеўскімі фаварытамі — герцагамі д’Эпернонам і Жуаезам. Пасля гэтага Маргарыта пакінула Парыж і накіравалася назад у Навару, але там яна апынулася ўжо ў баку, паколькі Генрых Наварскі быў заняты любоўнымі прыгодамі з графіняй дэ Гіш.

Да таго ж з 1584 года, пасля смерці Франсуа Алансонскага, ён — законны спадчыннік кароны, што дазваляла яму ўжо не выкарыстоўваць пасродніцтва жонкі ў сваіх адносінах з французскім дваром, а дзейнічаць самастойна, дыктуючы ўмовы бяздзетнаму Генрыху III. У такой сітуацыі ў 1585 годзе Маргарыта адправілася ў Ажэн, сваё ўласнае каталіцкае графства на поўдні Францыі, дзе абвясціла сябе членам Каталіцкай Лігі, аднавіла зносіны з герцагам дэ Гізам і фактычна выступіла супраць мужа і брата. У 1586 годзе, пасля правалу ажэнскай авантуры, яна была ўзята пад варту атрадамі Генрыха III і адпраўлена ў замак Юсон у Аверні, але ў якасці вязніцы прабыла ці менш за два месяцы. Герцаг дэ Гіз выкупіў яе ў каменданта і зрабіў гаспадыняй замка. Швейцарцы, якія яе ахоўвалі, прысягнуліся ёй на вернасць. Аднак Гіз загінуў у 1588 годзе, караля забілі ў наступным годзе, а Генрых Наварскі з ваенным лагерам перамяшчаўся па ўсёй Францыі і даваў бітвы лігерам і замежным інтэрвентам. У Парыжы гаспадарыў іспанскі гарнізон, які падтрымліваў прэтэнзіі іспанскай інфанты на французскі трон. У такой сітуацыі Маргарыце няма куды было вяртацца. У Юсоне яна пражыла наступныя 18 гадоў, да 1605 года.

Пасля ўзыходжання на прастол Генрыха IV Папа Клімент VIII скасаваў яго бяздзетны шлюб з Маргарытай (30 снежня 1599 года).

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

Апошнія гады жыцця Маргарыта правяла ў Парыжы, сабраўшы вакол сябе самых бліскучых навукоўцаў і пісьменнікаў. Яна пакінула цікавыя мемуары (Парыж, 1628); збор яе лістоў выдаў Guessard (Парыж, 1842) і Эліян В’ено (Eliane Viennot) (Парыж, 1999).

Маргарыта дэ Валуа не змяніла сабе і ў канцы жыцця. Акружаная прыхільнікамі, часта на шмат маладзейшымі за яе, яна працягвала быць удзельніцай свецкіх авантур, роўна як і важных палітычных падзей. Нават пасля разводу з Генрыхам IV яна засталася членам каралеўскай сям’і з тытулам каралевы, і як апошняя Валуа ўспрымалася ў якасці адзінай легітымнай спадчынніцы каралеўскага дому. Кароль увесь час прыцягваў яе для арганізацыі вялікіх цырыманіяльных мерапрыемстваў у духу двара Валуа і падтрымліваў з ёй цесныя адносіны. Яго другая жонка, Марыя Медычы, часта прасіла ў яе парады. Пасля забойства Генрыха IV у 1610 годзе, Маргарыта прыклала шмат высілкаў для таго, каб грамадзянскія смуты не разгарэліся з новай сілай.

27 сакавіка 1615 года яна памерла ад запалення лёгкіх, завяшчаўшы ўвесь свой стан каралю Людовіку XIII, якога любіла як сваё роднае дзіцё. Маргарыта дэ Валуа, якая насіла мноства тытулаў (каралева Наварская, каралева Францыі, каралева Маргарыта, герцагіня дэ Валуа), кахала многіх мужчын, удзельнічала ў шматлікіх гістарычных падзеях, з лёгкай рукі Дзюма ўвайшла ў гісторыю пад імем каралевы Марго.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Дзюма напісаў раман «Каралева Марго», у якім створаны папулярны ў масавай культуры, але далёкі ад гістарычнай праўды вобраз Маргарыты дэ Валуа, яе сяброўкі Анрыеты Клеўскай і палюбоўніка дэ Ла Моля.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кастело А. Королева Марго. М., 1999.
  • Маргарита де Валуа. Мемуары. Избранные письма. Документы / Издание подготовили В. В. Шишкин, Э.Вьенно и Л.Ангар. — СПб: Евразия, 2010.
  • Таллеман де Рео. Королева Маргарита // Занимательные истории / пер. с фр. А. А. Энгельке. — Л.: Наука. Ленинградское отделение, 1974. — С. 34-37. — (Литературные памятники). — 50 000 экз.
  • Шишкин В. В. Королевский двор и политическая борьба во Франции в XVI—XVII вв. — СПб, 2004.
  • Eliane Viennot. Marguerite de Valois. Histoire d’une femme. Histoire d’un mythe. Paris, 2005.
  • Marguerite de Valois. Correspondance. 1569—1614. Paris, 1999.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]